МІНСК, 29 кра - Sputnik. Нацыянальны банк выпусціў у абарачэнне памятныя манеты ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пра гэта паведамілі ў прэс-службе банка ў панядзелак.
Памятныя манеты "75 год вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў" выпускаюцца ў абарачэнне ўжо з 29 красавіка бягучага года.
Прадстаўлены яны ў двух відах: сярэбраная наміналам 20 рублёў (у абарачэнне выйдзе 1100 штук) і рублёвая медна-нікелевая (3000 штук).
Аверс упрыгожвае стылізаваная выява бусла ў гняздзе на даху дома. На адваротным баку намаляваная стылізаваная кампазіцыя са свечкі, кветак, каласоў і элементаў нацыянальнага арнаменту з надпісам у верхняй частцы "75 год вызвалення Беларусi".
Адчаканены манеты "Літоўскім манетным дваром". У Нацбанку падкрэслілі, што выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі, а таму абавязковым да прыёму пры ўсіх відах плацяжоў без якіх-небудзь абмежаванняў.