МІНСК, 29 кра - Sputnik. Трактар МТЗ атрымаў грамадзянін Узбекістана Абдурахім Маўлянаў з нагоды стогадовага дня нараджэння, падарунак юбіляру ўручыў пасол Беларусі ва Узбэкістане Леанід Марыніч, паведамляецца на сайце дыппрадстаўніцтва.
Напярэдадні ў горадзе Алмалык Ташкенцкай вобласці прайшлі ўрачыстасці з нагоды ўшанавання юбіляра і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Маўлянава. У мерапрыемствах, прысвечаных юбілейнай даце, прынялі ўдзел больш за 500 гасцей.
Маўлянаў удзельнічаў у вызваленні Беларусі, мае некалькі юбілейных узнагарод з нагоды 65-ай і 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, плануецца да ўзнагароджання з нагоды памятнай даты ў гэтым годзе.
Падарыць яму трактар вырашылі уласна ААТ МТЗ і афіцыйны дылер прадпрыемства ва Узбекістане ПП Planeta Servis.
Мяркуецца, што трактар МТЗ-82.1 будзе задзейнічаны на сельскагаспадарчых работах у фермерскай гаспадарцы сям'і Маўлянавых.