МІНСК, 29 кра - Sputnik. У рэспубліканскім суботніку, які адбыўся 20 красавіка, прынялі ўдзел 2868 тысяч чалавек, паведамілі ў прэс-службе Белстата.
Больш за ўсё ў агульнадзяржаўнай акцыі прыняла ўдзел мінчан. На суботнік выйшла амаль 700 тысяч сталічных жыхароў. Другое месца дасталася Гомельскай вобласці, якая мабілізавала 430 тысячаў жыхароў рэгіёну. Ганаровае трэцяе месца - у Брэстчыны з 420 тысячамі беларусаў.
Па выніках суботніка "налічана грашовых сродкаў для пералічэння - 9049 тысяч рублёў, што на 11,8% больш, чым у 2018 годзе", - адзначылі ў Белстаце.
Згодна з афіцыйнай беларускай традыцыі прыняў удзел у акцыі і прэзідэнт Беларусі. У гэтым годзе Аляксандр Лукашэнка высаджваў дрэвы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Лінія Сталіна".
Паколькі бягучы год па ўсёй краіне зноў абвешчаны "годам малой Радзімы", то і сродкі, атрыманыя ў ходзе рэспубліканскай акцыі, плануецца накіраваць на добраўпарадкаванне летніх аздараўленчых лагераў, населеных пунктаў, помнікаў і мемарыялаў. Асаблівая ўвага будзе нададзена рамонту і рэканструкцыі манумента Перамогі ў Мінску.