Вальпургіева ноч: гісторыя і традыцыі свята

© Pixabay / jstarj Майскі шэст
Майскі шэст - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першага мая адзначаецца не толькі Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных. Па народных уяўленнях, у ноч з 30 красавіка на 1 мая адбываецца сапраўдны разгул нячыстай сілы.

Першапачаткова павер'і пра вясновы разгул нячыстай сілы існавалі толькі ў Англіі, Шатландыі, Германіі і скандынаўскіх краінах. 1 мая гэтыя народы адзначалі Белтайн, свята, звязанае з культам сонца. Паводле легенды, напярэдадні яго ведзьмы зляталіся на шабашы на лысую гару, травы набывалі цудадзейную сілу, а душы мёртвых вярталіся на зямлю.

З часам геаграфія свята моцна пашырылася, так што нават у абласцях Беларусі, што мяжуюць з Літвой, усталёўваюць традыцыйнае для гэтага свята майскае дрэва, якое ўпрыгожваюць кветкавымі гірляндамі і стужкамі, а ўвечары і ноччу перад святам варожаць на лёс.

Гісторыя Вальпургіевай ночы

У VIII стагоддзі ў Заходняй Саксоніі правілаў кароль Рычард, у якога была дачка па імі Вальбурга. Калі ёй было ўсяго 11 гадоў, прынцэса пайшла ў манастыр. З яе жыццём звязваюць шмат цудаў. Так, святая Вальбурга лічыцца апякункай маракоў: падчас шторму яна стала маліцца аб выратаванні, і хвалі суняліся, а вецер сцішыўся. Пасля смерці святой з нішы, у якой яна была пахавана, пачало праступаць духмянае масла.

Гуканне вясны - Sputnik Беларусь
Фота
Зязуля куе, лецечка чуе: як у Вязынцы вясну гукалі

Містычным сэнсам дзень ушанавання Вальбургі напоўніўся пасля таго, як падчас рэстаўрацыі манастыра, у якім яна была пахаваная, працоўныя патурбавалі магілу святой. Пасля гэтага яе дух з'явіўся епіскапу. Астанкі Вальбургі перапахавалі, а да яе новай магілы сталі прыходзіць людзі, каб папрасіць абароны ад злых духаў і ведзьмаў.

Традыцыі свята

Розныя народы па-рознаму адзначаюць веснавое свята, але ў некаторых традыцыях ёсць шмат агульнага з існуючымі ў Беларусі. Так, італьянцы ў апошні дзень красавіка абыходзяць дамы з зялёнай галінкай, упрыгожанай кветкамі і стужкамі, спяваюць песні і просяць дароў, зусім як нашы калядоўшчыкі. У некаторых месцах калі юнак хацеў зрабіць дзяўчыне прапанову, ён пакідаў гэтую галіну на парозе яе хаты. Забраць яе ў дом азначала згоду.

© Sputnik / Альфрэд МікусЯркія стужкі - сімвал надыходу вясны
Вальпургіева ноч: гісторыя і традыцыі свята - Sputnik Беларусь
Яркія стужкі - сімвал надыходу вясны

Англічане, шатландцы і некаторыя іншыя народы, у тым ліку нашы бліжэйшыя суседзі літоўцы, усталёўваюць 1 мая доўгі шост, зроблены з гладка абструганага ствала. Яго верхавіну ўпрыгожваюць стужкамі і кветкамі. Вакол гэтага наста танчаць і водзяць карагоды.

Напярэдадні свята, каб засцерагчы сябе ад злых духаў, у некаторых краінах спальваюць на вогнішчах пудзілы ведзьмаў.

© Sputnik / Альфрэд МікусГуканне вясны
Вальпургіева ноч: гісторыя і традыцыі свята - Sputnik Беларусь
Гуканне вясны

Што можна рабіць у Вальпургіеву ноч?

Лічыцца, што травы, сабраныя ў ноч з 30 красавіка на 1 мая, валодаюць цудоўнымі і лячэбнымі ўласцівасцямі. Калі заварыць з такой травы напой, па народных павер'ях, можна забяспечыць сябе здароўем і адагнаць злых духаў на ўвесь год.

Калі пераследуюць няшчасці або сумненні, іх можна запісаць на паперы, спаліць яе і развеяць попел, а потым спакойна класціся спаць. У сне, які сніцца на Вальпургіеву ноч, можна ўбачыць будучыню.

Рана на світанні маладыя дзяўчаты могуць басанож прабегчыся па расе. Лічыцца, што гэта падоўжыць іх маладосць і падорыць прыгажосць і свежасць.

Чаго не варта рабіць у ноч разгулу нячыстай сілы

Не рэкамендуецца спрачацца і сварыцца. Вядома, лепш не рабіць гэтага ў любы дзень, але ў Вальпургіеву ноч неасцярожныя словы могуць аказаць асабліва негатыўнае ўздзеянне.

Не варта таксама апранаць вопратку цёмных колераў. 1 мая - свята святла і вясны, і апранаючыся ў чорнае, чалавек тым самым прыцягвае да сябе цемру і холад.

Стужка навiн
0