Як ставяць у Беларусі першы дзіцячы спектакль сучаснай харэаграфіі

© Photo : З асабістага архіву Аляксандры БуяльскайАляксандра Буяльская разам са сваімі вучаніцамі
Аляксандра Буяльская разам са сваімі вучаніцамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Харэограф, балетмайстар і настаўніца беларускіх чэмпіёнаў Аляксандра Буяльская рыхтуецца паказаць сваю дэбютную вялікую пастаноўку.

У гэтым годзе беларуска Ксенія Косава стала другой на фестывалі аднаго з самых прэстыжных харэаграфічных фестываляў свету - Youth American Grand Prix у Нью-Ёрку. Трохразовая чэмпіёнка свету і пераможца беларускага конкурсу "Талент краіны" ўразіла членаў журы сваёй манерай выканання.

Маргарыта Шаўцова і Мікалай Іваноўскі выконваюць вальс на Тыдні франкафоніі - Sputnik Беларусь
Танцмайстар: калі ў вас ёсць дзве нагі і вы можаце імі рухаць - танцуйце!

Мала хто ведае, але для выхавання маленькай чэмпіёнкі прыклала руку беларуская харэограф Аляксандра Буяльская. Зусім хутка яна разам з вучнямі сваёй школы прадставіць спектакль "Уваходзьце, адчынена!", дзе Ксенія выканае адну з галоўных роляў.

Колькі каштуе зрабіць пастаноўкі і як выхоўваць чэмпіёнаў, харэограф распавяла ў інтэрв’ю карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай.

"Дзеці самі ведаюць, што для іх лепш"

Да прэм’еры балета-фантасмагорыі "Уваходзіце, адчынена!" на сцэне Музычнага тэатра засталіся лічаныя дні – паказ запланаваны на 15 мая.

Ідэя пастаноўкі з'явілася даўно, але рэалізаваць яе змаглі толькі зараз. Зоркі сыйшліся так, что прэм’ера будзе прымеркаваная да дзесяцігоддзя харэаграфічнай школы Аляксандры Буяльскай.

© Photo : З асабістага архіву Аляксандры БуяльскайАляксандра Буяльская са сваімі вучаніцамі падчас рэпетыцыі
Як ставяць у Беларусі першы дзіцячы спектакль сучаснай харэаграфіі  - Sputnik Беларусь
Аляксандра Буяльская са сваімі вучаніцамі падчас рэпетыцыі

"Зараз дзеці становяцца чэмпіёнамі свету і паступаюць у еўрапейскія харэаграфічныя школы. Гэта сапраўдны прафесійны ўзровень", - тлумачыць Аляксандра.

Выраз "першы ў Беларусі дзіцячы спектакль сучаснай харэаграфіі" выкарыстоўваецца не для прыгажосці: такога дагэтуль у нас сапраўды не рабілі.

"Дарослыя пастаноўкі, у якіх выступалі як аматары, так і прафесіналы, рабілі не раз, а сучасную харэаграфію праз такія стылі як мадэрн і кантэмпарары разам з дзецьмі не прадстаўляў ніхто", - падкрэслівае харэограф.  

Незвычайны харэаграфічны спектакль распавядае аб дзецях і аб тым, што перад кожным з іх ёсць свае дзверы, якія не трэба баяцца адчыняць. Пры дапамозе пластыкі і музыкі гісторыю распавядуць танцоры 6-15 гадоў.

Кацярына Пагрэбіцкая - Sputnik Беларусь
"Так яшчэ ніхто не рабіў". Беларуска аб сваім выступе ў вышыванцы на пілоне

Нягледзячы на відавочна дзіцячую скіраванасць спектакля, стваральнікі ўпэўненыя, што ён спадабаецца і дарослым.

"Мая ідэя была ў тым, каб дарослыя задумаліся, якую ролю маюць у жыцці сваіх дзяцей, якія з’яўляюцца самастойнымі асобамі і нават у самым маленькім узросце лепш ведаюць, што ім трэба. Бацькі павінны толькі дапамагчы ў гэтым", - упэўненая Аляксандра.

400 касцюмаў для 80 чалавек

У адказ на пытанне "Ці дорага каштуе паставіць спектакль у Беларусі?", Аляксандра шчыра адказвае: "Вельмі". Галоўныя накірункі выдаткаў - касцюмы і анімацыйная праекцыя.

Анімацыю для пастаноўкі рыхтуе спецыяліст, дэкарыцыі настаўнікі харэаграфічнай школы робяць самастойна. Касцюмы таксама шыюць па замове, хоць гэта і неверагодныя выдаткі.

Матэматыка вельмі простая: у спектаклі будуць удзельнічаць 80 чалавек, і кожны будзе пераапранацца не аднойчы. Па сціплых падкліках спатрэбіцца каля 400 касцюмаў рознай складанасці.

Зараз у продажы засталося каля 50 квіткоў, пры тым што зала Музычнага тэатра разлічана прыкладна на 800 месцаў.

© Photo : З асабістага архіву Аляксандры БуяльскайАляксандра Буяльская падчас рэпетыцыі
Як ставяць у Беларусі першы дзіцячы спектакль сучаснай харэаграфіі  - Sputnik Беларусь
Аляксандра Буяльская падчас рэпетыцыі

"Спачатку мы думалі, што прыйдуць паглядзець толькі бацькі і бабулі з дзядулямі, але вельмі шмат людзей, якіх цікавяць вынікі працы студыі, хапае і заўзятых тэатралаў", - распавядае Аляксандра.

Наконт таго, ці адбудзецца другі паказ, яна кажа, што вельмі хацела б, але як будзе далей, ніхто не ведае.

Стужка навiн
0