Замаразкі чакаюцца ў наваколлі Мінска першай майскай ноччу

© Pixabay / Nikolai17Замаразкі чакаюцца ў наваколлі Мінска першай майскай ноччу
Замаразкі чакаюцца ў наваколлі Мінска першай майскай ноччу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Таксама пахаладання сіноптыкі чакаюць і ў наступную ноч - з серады на чацвер.

МІНСК, 30 кра - Sputnik. Замаразкі чакаюцца ў наваколлі беларускай сталіцы ў бліжэйшыя ночы - з 30 красавіка на 1 мая і з 1 на 2 мая, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Гродзенскай вобласці з-за небяспекі пажараў зачынілі нават лесапаркі - Sputnik Беларусь
У Гродзенскай вобласці з-за небяспекі пажараў зачынілі нават лесапаркі

Тэмпература паветра ўначы ў наваколлі Мінска можа ўпасці да 0..-2°C. У самім горадзе замаразкаў не чакаецца - тэмпература паветра, па прагнозах, апусціцца толькі да +3..+5°C.

Тэрыторыя рэспублікі 1-2 мая ў асноўным будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі на паўднёвым усходзе будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту. Толькі днём па паўднёвым усходзе рэспублікі кароткачасовыя дажджы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны, днём у паўднёва-ўсходніх раёнах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +1..+6°С; днём +11..+18°С.

У чацвер 2 мая пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе краіны месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ў начны час у большасці раёнаў +1..+7°С; днём +12..+18°С.

Сіноптыкі папярэджваюць, што з 30 красавіка па 2 мая на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца высокі ўзровень пажарнай небяспекі, таму варта быць асцярожнымі з агнём.

Стужка навiн
0