МІНСК, 2 мая - Sputnik. Узмацненне ветру і начныя замаразкі прагназуюць сіноптыкі на 2 мая, паведамілі ў сераду ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Днём у чацвер месцамі па рэспубліцы чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга, заходняга ветру парывамі да 15-17 м/с. Па Мінскай вобласці ноччу і раніцай 2 мая месцамі па вобласці могуць быць замаразкі ад 0 да -2°С.
У сувязі з гэтым у краіне абвешчаны другі - жоўты - узровень небяспекі.
Ападкаў у чацвер не чакаецца, толькі ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе краіны месцамі могуць прайсці кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў начны час у большасці раёнаў складзе +1..+7°С, удзень - ад +12..+18°С.
Сіноптыкі таксама папярэджваюць, што да 2 мая на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца высокі ўзровень пажарнай небяспекі, таму варта быць асцярожнымі з агнём.