Удзельнікаў "Еўрабачання" папрасілі здаць кроў на аналізы

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкСпявак Сяргей Лазараў
Спявак Сяргей Лазараў - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Канкурсанты перад стартам "Еўрабачання" павінны будуць здаць аналіз крыві, па ім вызначаць, колькі розных нацыянальнасцяў "змяшаны" ў чалавеку.

МІНСК, 2 мая - Sputnik. Удзельнікі "Еўрабачання" будуць здаваць кроў для вызначэння нацыянальнасцяў, распавёў у эфіры перадачы "Вячэрні Ургант" прадстаўнік Расіі Сяргей Лазараў.

Расійскі ўдзельнік конкурсу Еўрабачанне - 2019 спявак Сяргей Лазараў на прэс-канферэнцыі - Sputnik Беларусь
Лазараў: да букмекераў перад "Еўрабачаннем" стаўлюся спакойна

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 14-18 мая ў Тэль-Авіве. Як высветлілася, у шоу гэтага года ёсць новае правіла: удзельнікі будуць здаваць кроў на аналізы.

"У гэтым годзе галоўны фундатар - кантора, якая вызначае, колькі ў табе розных нацыянальнасцяў", - растлумачыў Лазараў.

Удзельнікі конкурсу падпісвалі адпаведныя дакументы: вынікі іх аналізаў могуць быць апублікаваныя. Лазараў ідэю падтрымаў, бо, на яго думку, гэта правіла можа паказаць, што ўсе канкурсанты адзіныя.

Арганізатары "Еўрабачання" пакуль не казалі пра тое, ці будуць яны публікаваць вынікі аналізаў канкурсантаў.

Дзякуючы даследаванню крыві можна высветліць не столькі нацыянальнасць, колькі карані чалавека. Пры аналізе ДНК навукоўцы высвятляюць, дзе падобныя камбінацыі сустракаліся часцей за ўсё. У выніку можна вылучаць здагадкі пра продкаў чалавека, у тым ліку і пра тых, пра якія ён і не здагадваецца.

Стужка навiн
0