Выстава "СМІ ў Беларусі" адкрыецца сёння ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыстава "СМІ ў Беларусі" адкрыецца сёння ў Мінску
Выстава СМІ ў Беларусі адкрыецца сёння ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праходзіць выстава СМІ будзе ў традыцыйным месцы - павільёне на праспекце Пераможцаў, 14.

МІНСК, 2 мая - Sputnik. Міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі" адкрыецца ў чацвер у нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа", паведамляе Sputnik.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка ўзяўся за рэкламу ў СМІ

Выстава "СМІ ў Беларусі" пройдзе ў беларускай сталіцы ў 23-ы раз. Як і ў папярэднія гады, удзел у ёй прымуць не толькі беларускія, але і замежныя медыя.

Працаваць штогадовая выстава будзе з 2 па 4 мая. Месцам правядзення абраная традыцыйная пляцоўка - НВЦ "БелЭкспа" (праспект Пераможцаў, 14).

Акрамя беларускіх СМІ, удзельнічаць у выставе будуць медыя з Расіі, Кітая, Польшчы, Украіны, Азербайджана і шэрагу іншых краін. Апроч працы саміх стэндаў, у гэтыя дні ў НВЦ пройдзе і шэраг актыўнасці. Адной з цэнтральных падзей выставы стане ўзнагароджанне пераможцаў прэміі "Залатая Літара".

Наведванне выставы "СМІ ў Беларусі" свабоднае - гэта значыць квіткі для таго, каб убачыць экспазіцыю і прыняць удзел у мерапрыемствах, не патрэбныя.

Выстава "СМІ ў Беларусі" праводзіцца штогод з 1997 года. Арганізатары - Міністэрства інфармацыі пры падтрымцы МЗС, Мінгарвыканкама, БелЭкспа і Упраўленне справамі прэзідэнта.

Стужка навiн
0