МІНСК, 3 мая - Sputnik. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава з-за хваробы не зможа ўзяць удзел у цырымоніі запальвання агню II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі Sputnik дырэкцыі Гульняў.
Цырымонія запальвання агню Еўрапейскіх гульняў-2019 павінна адбыцца сёння, 3 мая, у Рыме ў музейным комплексе Ara Pacis. Планавалася, што ў мерапрыемстве прымуць удзел беларускія алімпійскія чэмпіёны Дар'я Домрачава, Алена Бялова, Юлія Несцярэнка і Уладзіслаў Ганчароў.
"Даша, на жаль, захварэла і не зможа прыняць удзел у цырымоніі", - распавялі ў дырэкцыі.
Хто заменіць Домрачаву, пакуль не вядома.
Нагадаем, сёння ў Рыме стартуе эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў. Яе маршрут пракладзены праз 55 гарадоў васьмі краін: Італія, Славакія, Славенія, Венгрыя, Аўстрыя, Чэхія, Польшча і Беларусь. У эстафеце агню прымуць удзел 450 факеланосаў, 100 валанцёраў і 10 захавальнікаў агню.
Эстафета агню працягнецца 50 дзён і завершыцца 21 чэрвеня урачыстым запальваннем чашы алімпійскага агню на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" ў Мінску.
Еўрапейскія гульні пройдуць у беларускай сталіцы з 21 па 30 чэрвеня.
Чытайце таксама:
- Хоміч аб II Еўрапейскіх гульнях: будзе шмат актыўнасцяў з IT-тэхналогіямі
- Лукашэнка назваў галоўныя задачы Беларусі на бліжэйшую перспектыву
- Лесік прадставіў віды спорту II Еўрапейскіх гульняў