Застаецца ўсё менш відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны. Але ў нас ёсць фатаграфіі ваенных карэспандэнтаў, якія захавалі і злачынствы вайны, і доблесць салдат. Выпаленыя вёскі, разбураныя гарады і бясконцыя пакуты людзей захаваліся на фота.
Журналісты былі ўзброены толькі фотаапаратамі і прайшлі вайну. Іх здымкі ўбачылі не толькі ў Савецкім Саюзе, але і за мяжой. Адзін з брытанскіх гісторыкаў прызнаваўся, што выкарыстаў зводкі для разумення рэальнай карціны ваенных дзеянняў.
У некаторых здымкаў ёсць ўзроставыя абмежаванні, але іх усё ж вырашылі ўключыць у падборку, каб паказаць гісторыю без прыкрасаў.
Выстава "Саўінфармбюро. Хроніка вызвалення" адкрыецца ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk 4 мая. Госці змогуць паглядзець на унікальныя кадры, якія зрабілі карэспандэнты ў гады вайны, і іх вачыма ўбачыць падзеі тых гадоў.
Такая незвычайная для гэтага праекта пляцоўка была абраная для таго, каб як мага большую колькасць мінчан і гасцей сталіцы ў гэтыя дні змагло паглядзець на гэтыя здымкі. Бо мала якая іншая публічная пляцоўка горада можа параўнацца з гандлёвым цэнтрам па ліку наведвальнікаў. Выставу у 2018 годзе ўбачылі каля трохсот тысяч чалавек.
Наведаць выставу з унікальнымі здымкамі можна будзе аж да 12 мая.