У МУС распавялі, як забяспечаць бяспеку падчас Еўрапейскіх гульняў

© SputnikМіліцыя ў гандлёвым цэнтры
Міліцыя ў гандлёвым цэнтры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перад мерапрыемствамі міліцыя буде пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы, таксама будуць больш жорсткімі і меры бяспекі на ж/д і паветраным транспарце.

МІНСК, 3 мая - Sputnik. Беларуская міліцыя будзе выкарыстоўваць падчас Другіх Еўрапейскіх гульняў вопыт Расіі, Азербайджана і Японіі ў пытаннях забеспячэння бяспекі падчас спартыўных спаборніцтваў, заявілі ў МУС.

Нацыянальны аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь
Удзельнікі II Еўрапейскіх гульняў змогуць бясплатна ездзіць у Заслаўе і аэрапорт

Чарговае пасяджэнне калегіі ведамства было прысвечана тэме працы міліцыі на будучым спартыўным форуме. Другія Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Гэта будуць найбуйнейшыя спартыўныя міжнародныя спаборніцтвы ў гісторыі суверэннай Беларусі.

"Будзе выкарыстоўвацца вопыт арганізацыі аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні буйных міжнародных спартыўных спаборніцтваў у такіх краінах як Азербайджан, Расія, Японія і іншых", - паведамілі Sputnik ў пятніцу ў МУС.

Там адзначылі, што міліцыя пачала рыхтавацца да забеспячэння аховы бяспекі на Еўрапейскіх гульнях загадзя.

"На працягу некалькіх гадоў праводзілася мэтанакіраваная праца па падрыхтоўцы асабовага складу. Курсы англійскай мовы скончылі сотні супрацоўнікаў, падрыхтаваны дзясяткі спецыялістаў сапёрна-піратэхнічнай службы і спецыялістаў-кінолагаў са службовымі сабакамі па пошуку выбуховых рэчываў", - распавялі ў МУС.

"Міліцыя нацэлена на тое, каб мультыспартыўны форум прайшоў ва ўмовах выключнай бяспекі", - падкрэслілі суразмоўцы Sputnik.

У сувязі з гэтым яны адзначылі, што ў сувязі з павелічэннем колькасці замежных турыстаў будуць прыняты павышаныя меры бяспекі на аб'ектах чыгуначнага і паветранага транспарту.

"З 15 чэрвеня па 4 ліпеня супрацоўнікі органаў унутраных спраў будуць пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы", - паведамілі ў міністэрстве.

Стужка навiн
0