Ветэранам на час святаў дазволілі бясплатна ездзіць на цягніках

© Sputnik / Мария АмелинаМедалі
Медалі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзякуючы гэтаму ветэраны Вялікай Айчыннай вайны змогуць наведаць у Беларусі і Расіі памятныя мясціны і святочныя мерапрыемствы.

МІНСК, 3 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім ветэраны Вялікай Айчыннай вайны змогуць скарыстацца бясплатным праездам у цягніках, якія курсіруюць унутры краіны і ў напрамку Расіі.

Ветэран Вялікай айчыннай Васіль Мічурын - Sputnik Беларусь
Два героі Савецкага Саюза засталося ў Беларусі

Праўда, гэта права прадастаўлена ветэранам толькі на час святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

"Прынятыя меры дадуць магчымасць ветэранам Беларусі і Расіі, якія вызвалялі нашу зямлю ад гітлераўскіх акупантаў, бясплатна наведаць сваіх франтавых сяброў, памятныя мясціны і святочныя мерапрыемствы ў абедзвюх краінах", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Раней стала вядома, што 9 мая ветэраны змогуць бясплатна тэлефанаваць па міжгародзе, каб павіншаваць сваіх баявых таварышаў. Пры гэтым дзеянне дадзенай акцыі не распаўсюджваецца на мабільных аператараў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0