Беларусы не пацярпелі падчас узгарання самалёта ў Шарамеццева

© Sputnik / Сергей Мамонтов / Перайсці ў медыябанкБеларусы не пацярпелі падчас узгарання самалёта ў Шарамеццева
Беларусы не пацярпелі падчас узгарання самалёта ў Шарамеццева - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Авіялайнер, які ляцеў з Масквы ў Мурманск, загарэўся ў аэрапорце, на яго борце знаходзілася 78 чалавек, з іх загінуў 41.

МІНСК, 6 мая - Sputnik. Паводле папярэдняй інфармацыі, грамадзян Беларусі сярод пацярпелых у інцыдэнце ў аэрапорце Шарамеццева няма, пра гэта Sputnik паведаміў прэс-сакратар МЗС рэспублікі Анатоль Глаз.

Самалёт Sukhoi Superjet 100, які належыць авіякампаніі "Аэрафлот", выконваў рэйс з Масквы ў Мурманск вечарам 5 мая.

Лайнер пасля ўзлёту запытаў аварыйную пасадку з тэхнічнай прычыны і быў вымушаны экстранна вярнуцца ў Шарамеццева. SSJ-100 атрымалася пасадзіць толькі з другой спробы па прычыне складаных метэаўмоў. Пры пасадцы ў яго падламаліся стойкі шасі і загарэліся рухавікі.

На борце знаходзілася 78 чалавек, з іх пяць членаў экіпажа. Частка пасажыраў была эвакуяваная па надзьмутым аварыйным трапе. Па апошніх дадзеных, якія прыводзіць СК РФ, у выніку катастрофы загінуў 41 чалавек, шпіталізавана шасцёра.

Самалёт патушылі, аднак хваставая частка лайнера выгарэла цалкам.

Якія меры прымаюцца зараз

Па факце здарэння Следчым камітэтам Расіі ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 263 КК РФ "Парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асоб".

Разглядаюцца розныя версіі таго, што здарылася, сярод іх - трапленне маланкі ў авіялайнер.

Целы загінулых вынятыя і накіраваныя на апазнанне і правядзенне экспертыз.

У Шарамеццева ўвечары ў нядзелю ў аэрапортах Масквы былі затрыманыя або скасаваныя больш за 100 рэйсаў. Па стане на раніцу панядзелка, звычайны рэжым працы практычна адноўлены. Частка зоны аэрапорта застаецца закрытай, аднак рэгістрацыя на запланаваныя рэйсы праходзіць у звычайным рэжыме.

Спачуванні сем'ям і блізкім загінулых у інцыдэнце выказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Стужка навiн
0