Фота

Рвалі, аж платы трашчалі: старажытны абрад на Юр'еў дзень правялі ў Ахонава

Падпісацца
Старадаўні абрад святкавання Юр'ева дня захавалі ў вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна, у гэтым годзе ён адбыўся 5 мая 2019 года.

Юр'еў дзень у вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна ўспрымаецца як вялікае свята, па словах мясцовых жыхароў, "другі Вялікдзень". Жывёлагадоўчая тэматыка Юр'еўскага абраду ў вёсцы звязана, як гэта характэрна для ўсіх беларускіх юр'еўскай абрадаў, з першым вывадам хатніх жывёл у поле на юр'еўскай расе.

У вёсцы Пагост на Гомельшчыне рыхтуюцца да Юр'я - Sputnik Беларусь
Юр'еў дзень: традыцыі вясновага свята

У даўніну жыхары вёскі ішлі святочным шэсцем з велікоднымі спевамі да крыжа, пасля чаго з канца ў канец вёскі абыходзілі двары маладых пар, якія бралі шлюб у гэтым годзе. Увечары ўдзельнікі збіраліся разам у доме, частаваліся гасцінцамі, спявалі песні і гулялі да раніцы.

Ахонаўскі Юр'еўскі абрад вылучаецца выразнымі лакальнымі адрозненнямі. Акрамя традыцыйнай земляробчай і жывёлагадоўчай тэматыкі ён уключае вясельны змест і суправаджаецца абрадавымі і прымеркаванымі да гэтага дня неабрадавымі спевамі.

Удзельнікі святочнага шэсця з песнямі абыходзяць двары маладых пар, якія бралі шлюб у гэтым годзе. Яны падыходзяць да двара, дзе жыве маладая пара, становяцца паўколам і спяваюць велічальную песню маладой жонцы. Маладая (альбо маці маладой) выходзіць з дому, і, праслухаўшы песню, кідае праз плот тканы пояс, які ўдзельнікі абраду затым ірвуць ці рэжуць на дробныя кавалкі, раздаюць усім жадаючым, а тыя захоўваюць як абярэг. Пасля маладыя павінны пачаставаць удзельнікаў абраду.

Але ў вёсцы ў гэтым голзе няма маладых пар, таму заходзілі да тых, у каго ажаніліся дзеці або ўнукі ці нарадзіліся малыя. 

Аўтэнтычны абрад з Ахонава стаў першым элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Гродзенскай вобласці, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

 

© Sputnik / Альфред МикусСтарадаўні абрад святкавання Юр'ева дня правялі ў вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна.
Старадаўні абрад святкавання Юр'ева дня правялі ў вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна. - Sputnik Беларусь
1/16
Старадаўні абрад святкавання Юр'ева дня правялі ў вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна.
© Sputnik / Альфред МикусУ гонар апекуна хатніх жывёл і сельскай нівы жыхары вёскі ладзяць шэсце і спяваюць традыцыйныя песні.
У гонар апекуна хатніх жывёл і сельскай нівы жыхары вёскі ладзяць шэсце і спяваюць традыцыйныя песні. - Sputnik Беларусь
2/16
У гонар апекуна хатніх жывёл і сельскай нівы жыхары вёскі ладзяць шэсце і спяваюць традыцыйныя песні.
© Sputnik / Альфред МикусПасля ў даўніну абыходзілі хаты вёскі, дзе ў гэтым годзе браліся шлюбам маладыя пары.
Пасля ў даўніну абыходзілі хаты вёскі, дзе ў гэтым годзе браліся шлюбам маладыя пары.  - Sputnik Беларусь
3/16
Пасля ў даўніну абыходзілі хаты вёскі, дзе ў гэтым годзе браліся шлюбам маладыя пары.
© Sputnik / Альфред МикусАле зараз у вёсцы такіх няма, таму заходзілі да тых, у каго ажаніліся дзеці або ўнукі ці нарадзіліся малыя.
Але зараз у вёсцы такіх няма, таму заходзілі да тых, у каго ажаніліся дзеці або ўнукі ці нарадзіліся малыя. - Sputnik Беларусь
4/16
Але зараз у вёсцы такіх няма, таму заходзілі да тых, у каго ажаніліся дзеці або ўнукі ці нарадзіліся малыя.
© Sputnik / Альфред МикусМаладыя гаспадыні частавалі гасцей і кідалі ўдзельнікам абраду паясы, якія, па павер'і, валодаюць магічнай сілай абярэга.
Маладыя гаспадыні частавалі гасцей і кідалі ўдзельнікам абраду паясы, якія, па павер'і, валодаюць магічнай сілай абярэга. - Sputnik Беларусь
5/16
Маладыя гаспадыні частавалі гасцей і кідалі ўдзельнікам абраду паясы, якія, па павер'і, валодаюць магічнай сілай абярэга.
© Sputnik / Альфред МикусГэтыя паясы спрабавалі разарваць. Рвалі і прыгаворвалі: "Рвалі, аж ногі ў зямлю ўрасталі", "Рвалі, рвалі, аж платы трашчалі".
Гэтыя паясы спрабавалі разарваць. Рвалі і прыгаворвалі: Рвалі, аж ногі ў зямлю ўрасталі, Рвалі, рвалі, аж платы трашчалі. - Sputnik Беларусь
6/16
Гэтыя паясы спрабавалі разарваць. Рвалі і прыгаворвалі: "Рвалі, аж ногі ў зямлю ўрасталі", "Рвалі, рвалі, аж платы трашчалі".
© Sputnik / Альфред Микус Але разарваць ні адзін з паясоў так і не ўдалося.
 Але разарваць ні адзін з паясоў так і не ўдалося. - Sputnik Беларусь
7/16
Але разарваць ні адзін з паясоў так і не ўдалося.
© Sputnik / Альфред МикусНе здолеўшы разарваць паясы, іх разрэзалі на часткі, якія раздалі прысутным на абрадзе як амулеты ад хвароб і нашэсця.
Не здолеўшы разарваць паясы, іх разрэзалі на часткі, якія раздалі прысутным на абрадзе як амулеты ад хвароб і нашэсця. - Sputnik Беларусь
8/16
Не здолеўшы разарваць паясы, іх разрэзалі на часткі, якія раздалі прысутным на абрадзе як амулеты ад хвароб і нашэсця.
© Sputnik / Альфред МикусУдзельнікі абрадавага Юр'еўскага шэсця абышлі з песнямі ўсю вёску - ад аднаго паклоннага крыжа да іншага.
Удзельнікі абрадавага Юр'еўскага шэсця абышлі з песнямі ўсю вёску - ад аднаго паклоннага крыжа да іншага.  - Sputnik Беларусь
9/16
Удзельнікі абрадавага Юр'еўскага шэсця абышлі з песнямі ўсю вёску - ад аднаго паклоннага крыжа да іншага.
© Sputnik / Альфред МикусУ спевах прасілі, каб святы разбудзіў зямлю ад зімовага сну, каб улетку было ў меру і сонца, і дажджу, каб багаты рос ураджай, каб добра гадаваліся жывёлы, каб людзі радаваліся жыццю.
У спевах прасілі, каб святы разбудзіў зямлю ад зімовага сну, каб улетку было ў меру і сонца, і дажджу, каб багаты рос ураджай, каб добра гадаваліся жывёлы, каб людзі радаваліся жыццю. - Sputnik Беларусь
10/16
У спевах прасілі, каб святы разбудзіў зямлю ад зімовага сну, каб улетку было ў меру і сонца, і дажджу, каб багаты рос ураджай, каб добра гадаваліся жывёлы, каб людзі радаваліся жыццю.
© Sputnik / Альфред МикусПояс - моцны абярэг для беларусаў, ён жа і ахоўны сімвал.
Пояс - моцны абярэг для беларусаў, ён жа і ахоўны сімвал. - Sputnik Беларусь
11/16
Пояс - моцны абярэг для беларусаў, ён жа і ахоўны сімвал.
© Sputnik / Альфред МикусНе разарваць пояс - добры знак: значыць адносіны ў сем'ях будуць ладныя, моцныя.
Не разарваць пояс - добры знак: значыць адносіны ў сем'ях будуць ладныя, моцныя. - Sputnik Беларусь
12/16
Не разарваць пояс - добры знак: значыць адносіны ў сем'ях будуць ладныя, моцныя.
© Sputnik / Альфред МикусСвяты Юры, па народных павер'ях, клапаціцца аб новым ураджаі, прыплодзе ў гаспадарцы, дастатку ў доме, хляве, поле; з'яўленні дзяцей у маладых сем'ях.
Святы Юры, па народных павер'ях, клапаціцца аб новым ураджаі, прыплодзе ў гаспадарцы, дастатку ў доме, хляве, поле; з'яўленні дзяцей у маладых сем'ях. - Sputnik Беларусь
13/16
Святы Юры, па народных павер'ях, клапаціцца аб новым ураджаі, прыплодзе ў гаспадарцы, дастатку ў доме, хляве, поле; з'яўленні дзяцей у маладых сем'ях.
© Sputnik / Альфред МикусАкрамя пояса маладыя павінны пачаставаць удзельнікаў абраду.
Акрамя пояса маладыя павінны пачаставаць удзельнікаў абраду.  - Sputnik Беларусь
14/16
Акрамя пояса маладыя павінны пачаставаць удзельнікаў абраду.
© Sputnik / Альфред МикусКошыкі рыхтуюцца загадзя: у іх кладуць каўбасы, велікодныя яйкі, пірагі, бліны, сыр.
Кошыкі рыхтуюцца загадзя: у іх кладуць каўбасы, велікодныя яйкі, пірагі, бліны, сыр. - Sputnik Беларусь
15/16
Кошыкі рыхтуюцца загадзя: у іх кладуць каўбасы, велікодныя яйкі, пірагі, бліны, сыр.
© Sputnik / Альфред МикусАбрад святкавання Юр'ева дня уваходзіць у склад нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці.
Абрад святкавання Юр'ева дня уваходзіць у склад нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці. - Sputnik Беларусь
16/16
Абрад святкавання Юр'ева дня уваходзіць у склад нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці.
Стужка навiн
0