Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сярдзюк: забыццё 9 Мая, як і бравада, прывядуць да новай вайны

© Sputnik / Наталия МаевскаяСярдзюк: забыццё 9 Мая, як і бравада над святам, прывядуць да новай вайны
Сярдзюк: забыццё 9 Мая, як і бравада над святам, прывядуць да новай вайны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску, протаіерэй Павел Сярдзюк разважае пра тое, як важна памятаць і адзначаць Дзень Перамогі і якая павінна быць памяць.
Сердюк: забвение 9 мая, как бравада над праздником, приведут к новой войне

Па словах суразмоўцы Sputnik, Вялікая Айчынная вайна - гэта беспрэцэдэнтны вопыт масавага знішчэння людзей, і не трэба думаць, што ў гэты працэс уключаліся містычныя "вонкавыя сілы". Вайна - гэта інструмент палітыкі, разважае айцец Павел.

"У гэты крывавы "замес", калі ён пачынаецца, залучаюцца ўсе новыя і новыя людзі па сваёй волi, і адбываецца найглыбейшая дэградацыя: светапоглядная, культурная", - кажа Сярдзюк.

Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў - Sputnik Беларусь
Акцёр Віктар Манаеў: мама бачыла, як хавалі гаўляйтэра Кубэ

Нельга забывацца на дату Дня Перамогі, як і рабіць з гэтай даты маркетынгавы фарс.

"Гэта свята са слязамі на вачах... Слёзы на вачах бываюць ад вялікай радасці і ад вялікай нягоды. Гэты дзень звязаны з мільёнамі ахвяр ва ўсім свеце. Таму забыццё, як і бравада, вось ужо шмат сказана пра "можам паўтарыць", вось гэтыя налепкі на аўтамабілях... Абедзве гэтыя катэгорыі - забыццё і бравада - гэта падрыхтоўка да новай вайны", - кажа Сярдзюк.

Дзень Перамогі для святара - асаблівы дзень. Будучы савецкім па даце нараджэння чалавекам, Павел Сярдзюк з дзяцінства адчуваў сэрцам гэтае свята, гэтае пачуццё ўзмацнілася ў ім тады, калі ён, як усвядомлены хрысціянін, пераступіў парог храма.

"Для меня 9 Мая і Вялікдзень - гэта перамога Хрыста і перамога людзей над злом, над злой воляй, над нялюдскасцю. Гэта - вялікая радасць", - кажа протаіерэй.

Поўную відэаверсію гутаркі з настаяцелем прыхода храма Свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску, протаіерэем Паўлам Сярдзюком глядзіце на youtube-канале Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0