https://bel.sputnik.by/20190509/U-Gomel-aktsyya-Belarus-pamyatae-stala-chastkay-svyatochnaga-parada-1041097205.html
У Гомелі акцыя "Беларусь памятае" стала часткай святочнага парада
У Гомелі акцыя "Беларусь памятае" стала часткай святочнага парада
Sputnik Беларусь
Разам з гледачамі ў святочным парадзе і акцыі "Беларусь памятае" прынялі ўдзел 25 тысяч чалавек. 09.05.2019, Sputnik Беларусь
2019-05-09T17:59+0300
2019-05-09T17:59+0300
2019-05-09T18:00+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104109/56/1041095655_0:0:1801:1018_1920x0_80_0_0_107bd6cd930776fc350daa9a78138fa2.jpg
гомель
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104109/56/1041095655_0:0:1801:1132_1920x0_80_0_0_1c66f53c87c9337f94a84b26c6726633.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэпартаж, грамадства, у беларусі, гомель, дзень перамогі, дзень перамогі - 2019
рэпартаж, грамадства, у беларусі, гомель, дзень перамогі, дзень перамогі - 2019
У Гомелі акцыя "Беларусь памятае" стала часткай святочнага парада
17:59 09.05.2019 (абноўлена: 18:00 09.05.2019) Разам з гледачамі ў святочным парадзе і акцыі "Беларусь памятае" прынялі ўдзел 25 тысяч чалавек.
ГОМЕЛЬ, 9 мая - Sputnik. У Гомелі шэсце з партрэтамі салдат Вялікай Айчыннай вайны адбылося ў Дзень Перамогі на галоўнай гарадской вуліцы і стала арганічнай часткай святочнага парада.
На чале калоны рухалася тэхніка, мадэлі якой далі ваенна-гістарычныя клубы горада, чаканілі крок воінскія падраздзяленні. Далей - прадстаўнікі ўлады і грамадскіх арганізацый, працоўныя калектывы і моладзь. Далучыцца да калоны можна было на любым этапе.
На працягу ўсяго шляху удзельнікаў шэсця віталі жыхары і госці Гомеля. Паводле інфармацыі прэс-службы Гомельскага аблвыканкама, разам з гледачамі ў святочным парадзе і акцыі "Беларусь памятае" прынялі ўдзел 25 тысяч чалавек.
Завяршылася шэсце на плошчы Працы каля брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў мітынгам, дзе мэр Гомеля Пётр Кірычэнка павіншаваў жыхароў і гасцей горада з 74-й гадавінай Вялікай Перамогі.
Пасля мітынгу ўсіх жадаючых запрасілі агледзець ваенную тэхніку на вуліцы Камунараў і пакаштаваць салдацкай кашы. У цэнтральным парку і скверы імя Грамыкі разгарнуліся тэматычныя выставы і інтэрактыўныя зоны, на летняй сцэне канцэртную праграму прадставілі мясцовыя артысты.
Яркім фіналам Дня Перамогі стане святочны салют. Палюбавацца ім можна будзе а 23-й з чатырох кропак Гомеля, перадае карэспандэнт Sputnik.