Касманаўт Навіцкі прызямліўся на Мядзельшчыне

© Sputnik / Вера ДашкевичКасманаўт Навіцкі прызямліўся на Мядзельшчыне
Касманаўт Навіцкі прызямліўся на Мядзельшчыне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У азёрным беларускім краі на тураб'екце, які займаецца вырошчваннем лекавых траў, Навіцкі сабраў уласную фітагарбату, якую назвалі "Нарачанская зорка".

МЯДЗЕЛЬ, 10 мая - Sputnik. Касманаўт, ураджэнец Беларусі і Герой Расіі Алег Навіцкі прызямліўся ў пятніцу ў лесе на беразе возера Нарач. Такім чынам ён вырашыў падтрымаць ідэю Года малой радзімы, перадае карэспандэнт Sputnik.

"Прызямленне на малую радзіму" Навіцкаму арганізаваў цэнтр экалагічнага турызму "Экасад" сумесна з кіраўніцтвам вобласці і раёна.

"Справа ў чым: Алег Віктаравіч ураджэнец Чэрвеня, але знаходзячыся на МКС, ён не раз пралятаў над Нарачанскім рэгіёнам. Так выйшла, што ні разу за сваё жыццё ён тут не бываў, таму мы вырашылі выправіць гэтую сітуацыю", - распавёў Sputnik кіраўнік цэнтра Аляксандр Рогач.

© Sputnik / Вера ДашкевичЗнаходзячыся на МКС, ён не раз пралятаў над Нарачанскім рэгіёнам, але на зямлі тут пабываў упершыню
Касманаўт Навіцкі прызямліўся на Мядзельшчыне - Sputnik Беларусь
Знаходзячыся на МКС, ён не раз пралятаў над Нарачанскім рэгіёнам, але на зямлі тут пабываў упершыню

Навіцкага чакалі на тураб'екце, які займаецца вырошчваннем лекавых траў і вытворчасцю фітагарбаты. Касманаўта правялі па палях, паказалі ўнікальную, існуючую ў Беларусі ў адзіным экземпляры, машыну для збору кораня валяр'яны, распавялі аб тэхналогіі вырошчвання траў. А затым прапанавалі зрабіць уласны травяны збор. Атрыманую касмічную фітагарбату назвалі "Нарачанская зорка".

"Калі Алег Віктаравіч ухваліць, то безумоўна запусцім яе ў прамысловым маштабе", - прызнаўся Рогач.

© Sputnik / Вера ДашкевичНавіцкі склаў уласную фітагарбату, якую назвалі "Нарачанская зорка"
Касманаўт Навіцкі прызямліўся на Мядзельшчыне - Sputnik Беларусь
Навіцкі склаў уласную фітагарбату, якую назвалі "Нарачанская зорка"

Пасля Навіцкі падзяліўся ўражаннямі ад паездкі. Край спадабаўся. Адзінае, хацелася б пабыць тут больш, прагуляцца па лясах і выкупацца, прызнаўся Навіцкі.

"Першыя ўражанні самыя добрыя", - прызнаўся Алег Навіцкі.

Ён таксама распавёў, што даволі часта бывае ў родным Чэрвені, і не выключае, што з часам вернецца жыць у Беларусь.

Напярэдадні касманаўт пабываў у Мінску і прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным святу 9 Мая на плошчы Перамогі.

Больш падрабязна пра турыстычны патэнцыял Мядзельшчыны - што ўжо можа і што хутка зможа прапанаваць рэгіён гасцям - чытайце на Sputnik пазней.

Стужка навiн
0