Рэстаўрацыя старажытнага шлема з Бабруйска зойме каля года

© Photo : BobrlifeШлем, які знайшлі на беразе Бярэзіны
Шлем, які знайшлі на беразе Бярэзіны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля завяршэння працы гісторыкі высвятляць, дзе быў створаны артэфакт з тысячагадовай гісторыяй.

МІНСК, 11 мая - Sputnik. Каля года зойме рэстаўрацыя старажытнага шлема з тысячагадовай гісторыяй, знойдзенага ў Бабруйску, паведаміў у пятніцу загадчык сектара рэстаўрацыі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Васіль Пчэльнікаў у эфіры тэлеканала АНТ.

Шлем, які знайшлі на беразе Бярэзіны - Sputnik Беларусь
Гісторык Ігар Марзалюк: бабруйскі шлем-сенсацыя круцей за шапку Манамаха

Працы ўжо пачаліся: знаходка перададзена ў Мінск, у рукі супрацоўнікаў музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Пакуль шлем адмакае і чысціцца ад соляў у дыстыляванай вадзе, пасля пачнецца механічная чыстка.

"Пасля таго, як з вады дастанем, будзе рабіцца механічная расчыстка у асноўным. Хімічную рабіць непажадана, каб не правакаваць пачатак карозіі", - растлумачыў Пчэльнікаў.

Па завяршэнні рэстаўрацыі шлемам зоймуцца гісторыкі, якія павінны будуць высветліць, дзе ён быў створаны і па якой тэхналогіі. Па адной з версіі, знаходку X-XI стагоддзяў насіў полацкі князь Ізяслаў.

Што тычыцца далейшага лёсу экспаната, то яго збіраюцца вярнуць туды, дзе ён быў знойдзены, у Бабруйск, а менавіта ў мясцовы краязнаўчы музей.

Унікальны тысячагадовы шлем быў знойдзены на пачатку красавіка ў бабруйскім рачным порце. Да здзіўлення гісторыкаў артэфакт добра захаваўся. У дадзены момант у свеце ёсць толькі некалькі аналагічных знаходак.

Стужка навiн
0