МІНСК, 12 мая - Sputnik. Адключэнне гарачай вады, згодна з зацверджаным Мінгарвыканкамам графікам, пачнецца ў Мінску з 13 мая, перадае Sputnik.
Штогод у сталіцы праводзіцца праверка і рамонт цеплавых магістраляў для падрыхтоўкі да будучага ацяпляльнага сезона. Асноўная мэта мерапрыемства - загадзя выявіць існуючыя заганы сістэмы, каб не дапусціць збояў цеплазабеспячэння.
Адключаць гарачую ваду ў сталіцы будуць у некалькі этапаў з мая па верасень, перапынак прадугледжаны толькі на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў (з 18 чэрвеня па 4 ліпеня).
Працягласць адключэння гарачай вады ў кватэрах мінчан не будзе перавышаць двух тыдняў, а ў выпадку больш аператыўнага правядзення выпрабаванняў можа скараціцца. Спецыялісты заклікаюць спажыўцоў з разуменнем ставіцца да часовых нязручнасцяў.