Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў аб навальніцах 13 і 14 мая

© Photo : Константин ХарламовСіноптыкі папярэдзілі беларусаў аб навальніцах 13 і 14 мая
Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў аб навальніцах 13 і 14 мая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цэлым у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, кароткачасовыя дажджы, а паветра пасля абеду прагрэецца максімальна да +18..+23°C.

МІНСК, 13 мая - Sputnik. Навальніцы прагназуюцца ў Беларусі 13 і 14 мая, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў панядзелак.

Калі майскія навальніцы? Прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя дні - Sputnik Беларусь
Калі майскія навальніцы? Прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя дні

У апошнія дні ў краіне пануе няўстойлівае надвор'е, перадаюць сіноптыкі: так, месцамі па рэспубліцы прайшлі дажджы рознай інтэнсіўнасці, у асобных раёнах - моцныя. Тэмпература была ў асноўным на 1-3°С ніжэй за кліматычную норму, толькі на ўсходзе Беларусі перавышала яе на 1-2°С.

"Увага! У дзённы час 13-14 мая (у панядзелак і аўторак) месцамі па рэспубліцы чакаюцца навальніцы", - папярэдзілі ў Белгідрамеце.

У цэлым жа, сёння ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі пройдуць таксама кароткачасовыя дажджы, а пры навальніцах стане дзьмуць парывісты вецер. Паветра пасля абеду прагрэецца максімальна да +18..+23°C (а па крайнім захадзе толькі да +14..+17°C).

У сталіцы кароткачасовы дождж чакаецца толькі месцамі па горадзе ў другой палове дня (паведамляецца, што верагоднасць ападкаў складае 30-40%). Удзень у Мінску будзе +20..+22°C, а да вечара пахаладае да +14..+16°C.

Стужка навiн
0