Макей перакананы ў хуткім падпісанні візавага пагаднення Беларусі з ЕС

© AP / Virginia MayoКіраўнік МЗС Уладзімір Макей у Брусэлі
Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей у Брусэлі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства лічыць, што Мінск і Брусэль паспеюць падпісаць неабходныя дакументы да падаражэння віз.

МІНСК, 14 мая - Sputnik. У Мінску ўпэўненыя ў хуткім падпісанні пагадненняў па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Еўрасаюзам, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Да падпісання візавага пагаднення паміж Беларуссю і ЕС усё гатова - Sputnik Беларусь
Да падпісання візавага пагаднення паміж Беларуссю і ЕС усё гатова

Паводле яго слоў, праца над дадзенымі дакументамі практычна завяршылася. Для таго, каб працэс выйшаў на фінальную стадыю, і ў Беларусі і ў Еўрапейскім саюзе павінны быць пройдзены неабходныя працэдуры.

"Павінны быць прааналізаваныя і ўзважаныя ўсе моманты, якія, магчыма, насцярожваюць бакі", - цытуе Уладзіміра Макея БелТА.

Пры гэтым ён сказаў, што праца можа быць завершана ў бліжэйшы час.

Зараз у Еўрасаюзе прынята рашэнне падняць кошт шэнгена да 80 еўра. Адказваючы на пытанне, ці паспеюць Мінск і Брусэль дамовіцца да падаражэння шэнгенскай візы, Уладзімір Макей запэўніў, што "мы абавязкова паспеем".

"Перамовы паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю па пагадненні аб візах і рэадмісіі былі завершаны ў сакавіку. Два пагадненні павінны быць парафіраваныя, падпісаныя двума бакамі. Адпаведныя працэдуры знаходзяцца ў стадыі падрыхтоўкі. Еўрапейскі саюз цвёрда прыхільнік ўмацаванні сувязяў з беларусамі і грамадзянскай супольнасцю", - паведамілі Sputnik у прэс-службе ЕС.

Стужка навiн
0