Першы паўфінал "Еўрабачання-2019" пройдзе сёння ў Тэль-Авіве

© REUTERS / Ronen ZvulunПрадстаўніца Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне-2019" Зена
Прадстаўніца Беларусі на конкурсе Еўрабачанне-2019 Зена - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За права выйсці ў фінал папулярнага шоу будуць змагацца прадстаўнікі 17 краін - удзельніц конкурсу, у тым ліку і Беларусі.

МІНСК, 14 мая - Sputnik. Першы паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў аўторак у Тэль-Авіве, паведамляе Sputnik.

Афіцыйны старт "Еўратыдню" быў дадзены ў мінулую нядзелю, аднак цэнтральныя падзеі конкурсу - шоу ў прамым эфіры - стартуюць у аўторак.

У рамках першага паўфіналу, які пройдзе 14 мая ў Тэль-Авіве, за выхад у фінал будуць змагацца прадстаўнікі 17 краін - удзельніц конкурсу:

  1. Кіпр
  2. Чарнагорыя
  3. Фінляндыя
  4. Польшча
  5. Славенія
  6. Чэхія
  7. Венгрыя
  8. Беларусь
  9. Сербія
  10. Бельгія
  11. Грузія
  12. Аўстралія
  13. Ісландыя
  14. Эстонія
  15. Партугалія
  16. Грэцыя
  17. Сан-Марына

Паводле прагнозаў букмекераў, лідарам першага паўфіналу будзе прадстаўніца Грэцыі Кацярына Дуска. Беларуская ж выканаўца Зена, на думку букмекерскіх кантор, выйсці ў фінал "Еўрабачання" наўрад ці зможа. Зрэшты, сама артыстка настроена пазітыўна і думае, што зможа прайсці кваліфікацыю.

Лепшых у паўфіналах, як і ў фінале "Еўрабачання", вызначаюць галасаваннем тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы. Артысты і гурты, якія ўвайшлі сёння ў дзясятку лепшых, змогуць пазмагацца за перамогу ў шоу ў рамках фіналу 18 мая.

Глядзець першы паўфінал "Еўрабачання" можна будзе як на афіцыйным YouTube-канале конкурсу, так і ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пачатак трансляцыі ў 22:00.

Стужка навiн
0