З кашай і песнямі. Віншаванні ў гонар Дня Перамогі прайшлі ў Доме Масквы

© Sputnik / Владимир ЖдановичЗ кашай і песнямі. Віншаванні ў гонар Дня Перамогі прайшлі ў Доме Масквы
З кашай і песнямі. Віншаванні ў гонар Дня Перамогі прайшлі ў Доме Масквы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Павіншаваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны прыйшлі прадстаўнікі пасольства Расіі, Рассупрацоўніцтва, таксама выступілі маскоўскія артысты.

МІНСК, 14 мая - Sputnik. Павіншаваць ветэранаў з Днём Перамогі ў Доме Масквы сабраліся прадстаўнікі пасольства Расіі, прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва, а таксама моладзь і маскоўскія артысты, перадае Sputnik. На сустрэчу запрасілі выхаванцаў Мінскага сувораўскага вучылішча, гарадскога кадэцкага вучылішча №2 і сябраў грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў.

© Sputnik / Владимир ЖдановичВетэранаў павіншавалі з Днём Перамогі ў Доме Масквы ў Мінску
З кашай і песнямі. Віншаванні ў гонар Дня Перамогі прайшлі ў Доме Масквы - Sputnik Беларусь
Ветэранаў павіншавалі з Днём Перамогі ў Доме Масквы ў Мінску

"Ад імя Расіі сардэчна віншую вас з вялікім святам - 74-й гадавінай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Тую перамогу даводзіцца сёння абараняць, і гэта мне дагэтуль незразумела. Гэта - агульная задача цяпер такіх розных дзяржаў, якія тады былі адзінай дзяржавай - Савецкім Саюзам", - звярнуўся да прысутных саветнік-пасланнік Пасольства Расіі ў Беларусі Уладзімір Андрэеў.

Паводле яго слоў, Расія і Беларусь святкуюць 9 Мая так, як павінны святкаваць брацкія дзяржавы, пераможцы ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта агульная перамога, "а тыя, хто спрабуе яе дзяліць ці палічыць нейкімі часткамі, як мінімум памыляюцца".

© Sputnik / Владимир ЖдановичВетэранаў павіншаваў саветнік-пасланнік Пасольства Расіі ў Беларусі Уладзімір Андрэеў (у цэнтры)
З кашай і песнямі. Віншаванні ў гонар Дня Перамогі прайшлі ў Доме Масквы - Sputnik Беларусь
Ветэранаў павіншаваў саветнік-пасланнік Пасольства Расіі ў Беларусі Уладзімір Андрэеў (у цэнтры)

З ім пагадзіўся выконваючы абавязкі кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Андрэй Клінцэвіч, які распавёў аб праектах прадстаўніцтва.

© Sputnik / Владимир ЖдановичПерад ветэранамі выступілі артысты
З кашай і песнямі. Віншаванні ў гонар Дня Перамогі прайшлі ў Доме Масквы - Sputnik Беларусь
Перад ветэранамі выступілі артысты

"Мы робім вельмі шмат розных праектаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, для таго, каб гэтая памяць жыла. І вельмі важна, каб маладое пакаленне памятала пра той страшны час", - распавёў Андрэй Клінцэвіч.

Далей на сцэне Дома Масквы выступілі заслужаны артыст Расіі Вячаслаў Альхоўскі і салістка Маскоўскай філармоніі Вікторыя Носаўская. Яны спявалі песні ваенных гадоў, творы савецкіх і расійскіх кампазітараў.

© Sputnik / Владимир ЖдановичГасцей шчодра частавалі салдацкай кашай
З кашай і песнямі. Віншаванні ў гонар Дня Перамогі прайшлі ў Доме Масквы - Sputnik Беларусь
Гасцей шчодра частавалі салдацкай кашай

Затым урачыстая частка змянілася нефармальнай, і ўсіх гасцей запрасілі на вуліцу, дзе ўсталявалі палявыя палаткі. На сталах усіх чакала салдацкая каша і франтавыя 100 грам, для ўсіх прысутных выступілі творчыя калектывы.

Стужка навiн
0