Беларускі біятланіст дыскваліфікаваны за мельдоній

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкБеларускі біятланіст дыскваліфікаваны за мельдоній
Беларускі біятланіст дыскваліфікаваны за мельдоній - Sputnik Беларусь
Падпісацца
19-гадовы беларускі біятланіст выступаў у складзе зборнай на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў Сараеве.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Біятланіст юнацкай зборнай Беларусі Ягор Малафееўскі дыскваліфікаваны на два гады за допінг, паведамілі ў Нацыянальным антыдопінгавым агенцтве (НАДА).

Дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Рэспублікі Беларусь Дзяніс Мужухін - Sputnik Беларусь
Радыё
Мужухін: за допінг павінен адказваць не толькі спартсмен

У пробе 19-гадовага спартсмена быў знойдзены мельдоній. Пачатак дыскваліфікацыі - 8 лютага 2019 года. Вярнуцца ў спорт Малафееўскі зможа толькі праз два гады 7 лютага 2021-га.

Акрамя таго, усе вынікі біятланіста з 4 студзеня ануляваныя.

У складзе беларускай зборнай Малафееўскі выступаў на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі-2019 у Сараеве.

Нагадаем, WADA ўключыла мельдоній у "чорны спіс" з 1 студзеня 2016-га. Аднак многія спецыялісты па-ранейшаму не лічаць рэчыва допінгам.

Стужка навiн
0