МІНСК, 15 мая - Sputnik. Кампанія "Яндэкс" прадставіла карту мінскага метро, дзе станцыі названыя ў гонар папулярных у жыхароў і гасцей месцаў у горадзе - тых, куды спрабуюць дабрацца праз гэтыя станцыі. Для гэтага былі выкарыстаныя звесткі пра запыты карыстальнікаў у сэрвісе "Яндэкс.Карты", якія тыя задавалі ў вестыбюлях станцый.
На альтэрнатыўнай карце, напрыклад, "Няміга" мае назву "Галерэя" (у гонар размешчанага там гандлёвага цэнтра), станцыя "Міхалова" перайменаваная ў "Візавы цэнтр Літвы", які часта тут шукаюць карыстальнікі, а "Кунцащшчына" ператварылася ў "Рэпаблік" (так называецца папулярны клуб у гэтым раёне).
"Яндэкс" склаў для кожнай станцыі на карце спіс кампаній і славутасцяў, якімі часцей за ўсё цікавіліся карыстальнікі для кожнай канкрэтнай станцыі.
Калі націснуць на подпісы на карце, то можна ўбачыць цяперашнія назвы станцый метро і пералік самых папулярных у людзей месцаў, якія звычайна шукаюць на гэтай станцыі.
Дадамо, што такія ж альтэрнатыўныя карты метро "Яндэкс" стварыў для Масквы і Санкт-Пецярбурга.