Названы самыя папулярныя музеі Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першы радок займае музей Вялікай Айчыннай вайны - яго наведала ў мінулым годзе 571 тысяча чалавек.

МІНСК, 16 мая - Sputnik. Самыя папулярныя музеі Беларусі названы Белстатам у статыстычным аглядзе да Міжнароднага дня музеяў.

На выставе - Sputnik Беларусь
"Засталіся ў XX стагоддзі": намеснік міністра культуры пра беларускія музеі

Міжнародны дзень музеяў святкуюць 18 мая. З нагоды будучага свята Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў інфармацыю пра тое, якія беларускія музеі найбольш запатрабаваныя сярод наведвальнікаў.

Так, на першым месцы сярод самых наведвальных музеяў краіны па выніках 2018 года знаходзіцца музей Вялікай Айчыннай вайны. У мінулым годзе яго наведалі 571 тысячу разоў.

На другім месцы - комплекс "Брэсцкая крэпасць" і 522,4 тысячы наведванняў, на трэцім - комплекс у Нясвіжы і 421,9 тысяч наведванняў.

Чацвёрты радок у спісе самых папулярных музеяў займае Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (333 тысячы наведванняў), пяты - комплекс у Міры (319,7 тысячы наведванняў), шосты - комплекс у Хатыні (237,5 тысячы наведванняў).

У цэлым жа ў мінулым годзе беларускія музеі наведалі сем мільёнаў разоў. Цікава, што дзяржаўныя ўстановы прыкметна апярэджваюць прыватныя. Самы папулярны з прыватных музеяў - комплекс у Дудутках, яго наведалі 110,5 тысяч разоў.

Стужка навiн
0