У БДЭУ і сельскагаспадарчай акадэміі з'явяцца новыя рэктары

© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ)
Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Апошнія 17 гадоў галоўны эканамічны ўніверсітэт краіны узначальваў Уладзімір Шымаў - адзін з рэкардсменаў па часе кіраўніцтва ВНУ.

МІНСК, 16 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новых рэктараў БДЭУ і Сельскагаспадарчай акадэміі, адпаведнае рашэнне кіраўнік дзяржавы прыняў у чацвер.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт змяніў кіраўніцтва НАН

Кіраўнік дзяржавы разгледзеў у чацвер кадравыя пытанні: новае кіраўніцтва з'явілася ў Мінбудархітэктуры, НАН, Беллегпраме, а таксама ў шэрагу прадпрыемстваў. Узгадніў беларускі лідар і перастаноўкі ў рэктарскім корпусе.

Так, новым рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ) стане Вячаслаў Шуцілін, які займаў пасаду першага прарэктара.

На пасадзе кіраўніка ВНУ ён зменіць Уладзіміра Шымава, які кіраваў універсітэтам з 2002 года і які стаў адным з рэкардсменаў па часе працы рэктарам.

Кіраваць Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміяй будзе Віталь Веліканаў, які раней працаваў прарэктарам у дзяржаўнай ветэрынарнай акадэміі.

Стужка навiн
0