Падчас вялікага трохгадзіннага канцэрта прагучаць больш за 30 песень, у тым ліку, і культавыя "Можна жыць", "Паляўнічы і сайгак", "Гузік", "Час развітацца", "На Марс" і многія іншыя.
"Цяжка зразумець, як рухацца далей. На гэта неабходны час, пры гэтым вельмі не хочацца, каб мы цяпер зарыліся ў зямлю і нічога не рабілі. У такіх канцэртаў ёсць некалькі складнікаў. Па-першае, памяць у людзей кароткая - каб памяталі. Па-другое, хлопцам сапраўды вельмі хочацца працягваць выступаць", - распавяла Алена Кулінковіч у МПЦ Sputnik Беларусь.
Частка сродкаў пасля суботняга канцэрту пойдзе на ўвекавечанне памяці Аляксандра Кулінковіча - ёсць планы выдаць кнігу яго публікацый, фотаальбом і трыб'ют кампазіцый Neuro Dubel.
"Саша не хацеў бы, каб усё скончылася... Нездарма ў яго і таблічка такая вісела: "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь". Ён хацеў каб, яго песні спявалі ў падваротнях, у дварах, дома, на канцэртах. Ён хацеў, каб яго музыка жыла, каб ён застаўся ў памяці людзей, і будзе няправільна, калі мы зараз забудземся на ўсё гэта", - адзначыла жонка музыканта.
Пасля раптоўнай смерці фронтмэна Neuro Dubel Аляксандра Кулінковіча 4 жніўня мінулага года ў многіх фанатаў групы былі сумневы, што калектыў збярэцца зноў і працягне выступаць. Аднак напярэдадні суботняга канцэрту музыкі пацвердзілі, што творчае жыццё Neuro Dubel на гэта сапраўды не скончыцца.
Фрагмент гутаркі з Аленай Кулінковіч слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.