Фотафакт: самая вялікая кніжная крама адкрылася ў Мінску пасля рэканструкцыі

© Sputnik / Алеся ШершневаСамая вялікая кніжная крама адкрылася ў Мінску пасля рэканструкцыі
Самая вялікая кніжная крама адкрылася ў Мінску пасля рэканструкцыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Павільён змяніўся не толькі звонку, але і ўнутры: залы сталі больш прасторнымі, на другім паверсе - кафэ.

Самая вялікая кніжная крама Беларусі "Дом кнігі "Светач" сёння афіцыйна адкрылася пасля рэканструкцыі ў Мінску.

© Sputnik / Алеся ШершневаПатрапіць у краму можна будзе праз два ўваходы
Фотафакт: самая вялікая кніжная крама адкрылася ў Мінску пасля рэканструкцыі - Sputnik Беларусь
Патрапіць у краму можна будзе праз два ўваходы

Паводле слоў першага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максіма Рыжанкова, гэта месца будзе адной з жамчужын культурнага жыцця нашай сталіцы.

"Кніга заўсёды займала важнае месца ў маім жыцці, а гэтая крама заўсёды была адной з самых любімых. Калі перачытаў усю хатнюю бібліятэку, прыходзіў сюды, не заўсёды нешта купіць, часам нават проста пачытаць. Я рады рэінкарнацыі гэтай крамы ў сучасным стылі. Пераўтварэнне дае новыя магчымасці чытачу", - падкрэсліў ён.

© Sputnik / Алеся ШершневаЗалы сталі больш прасторнымі і светлымі
Фотафакт: самая вялікая кніжная крама адкрылася ў Мінску пасля рэканструкцыі - Sputnik Беларусь
Залы сталі больш прасторнымі і светлымі

Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў добрую лагістыку крамы, дзякуючы якой кожны чытач зможа знайсці адказы на свае пытанні.

"Гэта падзея носіць асаблівы характар для развіцця айчыннага кніжнага гандлю і паказвае, як будаваць зносіны з сучасным чытачом", - дадаў ён.

© Sputnik / Алеся ШершневаСтэнды з нацыянальнай сімволікай - адразу каля ўваходу
Фотафакт: самая вялікая кніжная крама адкрылася ў Мінску пасля рэканструкцыі - Sputnik Беларусь
Стэнды з нацыянальнай сімволікай - адразу каля ўваходу

Крама адчувальна змянілася не толькі ўнутры, але і звонку. Фасад стаў чорным, зніклі банеры, якімі былі закрытыя вялікія вітрыны.

© Sputnik / Алеся ШершневаНа другім паверсе - метадычная і навукова-папулярная літаратура
Фотафакт: самая вялікая кніжная крама адкрылася ў Мінску пасля рэканструкцыі - Sputnik Беларусь
На другім паверсе - метадычная і навукова-папулярная літаратура

Яшчэ адна вонкавая змена - два ўваходы. Цяпер патрапіць у краму можна будзе з боку гандлёвага цэнтра і праспекта Пераможцаў.

Крама стала большай, залы - прасторнымі і светлымі. На першым паверсе прама ля ўваходу наведвальнікаў сустракаюць паліцы з беларускай літаратурай і нацыянальнай сімволікай. Таксама тут канцтавары, сувеніры, паштоўкі. На другім паверсе - метадычная, навукова-папулярная літаратура і зона для прэзентацый. Тут будуць праходзіць сустрэчы з пісьменнікамі і іншыя актыўнасці. Злева ад зоны прэзентацый - кафэ, але яно адкрыецца пазней.

© Sputnik / Алеся ШершневаУ хуткім часе на другім паверсе адкрыецца кафэ
Фотафакт: самая вялікая кніжная крама адкрылася ў Мінску пасля рэканструкцыі - Sputnik Беларусь
У хуткім часе на другім паверсе адкрыецца кафэ

Любімыя многімі паліцы з акцыйными кнігамі зніклі, але ў краме запэўнілі, што "гэта на час і хутка яны зноў з'явяцца". На кожным паверсе - асобны інфакіёск. Тут можна будзе даведацца аб наяўнасці канкрэтнай кнігі.

© Sputnik / Алеся ШершневаЗ нагоды адкрыцця пакупнікам паабяцалі зніжкі
Фотафакт: самая вялікая кніжная крама адкрылася ў Мінску пасля рэканструкцыі - Sputnik Беларусь
З нагоды адкрыцця пакупнікам паабяцалі зніжкі

У гонар адкрыцця ўсім наведвальнікам крамы паабяцалі зніжку ў 10%.

Стужка навiн
0