МІНСК, 17 мая - Sputnik. Спявак і кампазітар Філіп Кіркораў пракаментаваў выхад свайго падапечнага Сяргея Лазарава ў фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2019".
Прадстаўнік Расіі на "Еўрабачанні-2019" Сяргей Лазараў трапіў у фінал конкурсу па выніках праведзенага вечарам у чацвер паўфіналу. Неўзабаве пасля абвяшчэння вынікаў галасавання першыя эмоцыі выказаў вядомы спявак і кампазітар Філіп Кіркораў, які з'яўляецца сааўтарам песні для Лазарава - Scream.
"Шчаслівы, што мы з Сяргеем Лазаравым вярнулі Расію на конкурсе "Еўрабачанне" зноў у фінал!" - напісаў Кіркораў у сацсетках.
У каментарах да публікацыі Кіркорава і Лазарава павіншавалі шматлікія знакамітасці, уключаючы Наташу Каралёву, Яну Рудкоўскую і Міцю Фаміна.
Фінал "Еўрабачання-2019" пройдзе 18 мая ў Тэль-Авіве. Паводле прагнозаў букмекераў, Лазараў можа ўвайсці ў топ-5 па выніках шоу.