Радыё

Лукашэнка пра выбары: дырыжорамі ў гэтым аркестры будуць мясцовыя ўлады

© пресс-служба Патриарха Московского и всея Руси / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Парламенцкія выбары ў лістападзе ў Беларусі павінны прайсці ў першую чаргу ў інтарэсах краіны, і толькі потым з аглядкай на замежную крытыку, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашенко о выборах: дирижерами в этом оркестре будут местные власти

Будучыя парламенцкія выбары, якія адбудуцца ў Беларусі ў лістападзе, традыцыйна павінны быць сумленнымі і справядлівымі, сумневаў у іх легітымнасьці ні ў каго з'явіцца не павінна, нагадаў прэзідэнт Беларусі ў пятніцу падчас вялікай нарады, прысвечанай арганізацыі выбарчай кампаніі.

"Выбарчы кодэкс напярэдадні выбараў не змяняўся, існуючыя правілы ўсім добра вядомыя. Трэба зрабіць усё ў строгай адпаведнасці з нашым заканадаўствам", - сказаў Лукашэнка.

Паспяховасць правядзення парламенцкай выбарчай кампаніі залежыць ад зладжанай работы ўсіх адказных "знізу даверху" - і ў перыяд падрыхтоўкі выбараў, і ў момант галасавання, нагадаў беларускі лідар.

"Выбары мы арганізоўваем для сваёй краіны - для Беларусі. Мы, вядома, не хочам трапіць пад крытыку нашых суседзяў і прадстаўнікоў іншых краін. Тым не менш, памятаць трэба галоўнае - выбары гэта беларускія", - ужо не ўпершыню падкрэсліў Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, асноўная нагрузка па арганізацыі выбараў па традыцыі ляжа на плечы Цэнтрвыбаркама, аднак усе ўдзельнікі выбарчага працэсу павінны ўзаемадзейнічаць паміж сабой выразна і зладжана.

"Дырыжор у гэтым шматгранным і шматгалосным аркестры будуць мясцовыя органы ўлады", - рэзюмаваў Лукашэнка.

Стужка навiн
0