Нашы продкі рабілі з гліны амаль усё – ад скульптуры і посуду да керамічных пацерак і сапраўдных упрыгажэнняў.
Сучасныя беларускія майстры не даюць гэтай традыцыі сысці ў забыццё. Напрыклад, мастачка і кераміст Наталля Цэван правяла ў Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры адмысловы майстар-клас, удзельнікі якога спрабавалі зрабіць брошку.
Каб зрабіць коціка, птушаку ці якую-небудзь іншую выяву з гліны ў хатніх умовах, спатрэбіцца невялічкі кавалачак гліны, некалькіх драўляных палачак і фантазія. Адзіная праблема – абпальваць гліняныя вырабы трэба пры тэмпературы 1000 градусаў, таму звычайная духоўка з гэтым не справіцца. Лепш для гэтага абраць вогнішча ці печ.
Больш падрабязную інструкцыю глядзіце на відэа Sputnik.