Мерапрыемствы, якія разгарнуліся ў суботу, 18 мая, ахапілі як мінімум дзясятак мінскіх пляцовак. Кожная падрыхтавала сваю культурную праграму і запрасіла цікавых гасцей.
У Нацыянальным мастацкім музеі праграму прысвяцілі шостаму пачуццю: у кожнай з залаў гасці апускаліся ўглыб спектру эмоцый у пошуку асаблівага пачуццёвага вопыту.
Посмотреть эту публикацию в InstagramСтаю ў той жа паставе каля той жа сцяны. Гэта была #ночмузеяў у @artmuseum.by
Нацыянальны гістарычны музей на адну ноч стаў моднай пляцоўкай – тут зладілі паказ калекцый беларускія дызайнеры, а таксама прайшлі гістарычныя квэсты, прысвечаныя модзе. Музей гісторыі горада Мінска падрыхтаваў для гасцей гульню-выпрабаванне на логіку, кемлівасць, смеласць і пачуццё гумару.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Вечарына "М75" прайшла ў літаратурным музеі Янкі Купалы - дарэчы, ён адзначае ў гэты мгодзе 75-гадовы юбілей. У рамках адмысловай выставы тут былі прадстаўлены 75 унікальных прадметаў з цікавай гісторыяй. Таксама гасцей музея чакалі цікавыя квэсты і фотазоны.
Посмотреть эту публикацию в InstagramИнстаграм режет мои фото торта з музея Янкі Купалы на праклятыя квадраты #ночмузеяў
На ганку музея грала жывая музыка, а апоўначы ўсіх чакаў святочны торт і шмат паветраных шароў.
Далучыўся да вялікай акцыі і літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа: у сядзібе Дома Песняра было адчынена шмат інтэрактыўных зон.
У Музеі гісторыі беларускай літаратуры наведвальнікаў чакалі сустрэчы з пісьменнікамі, спектаклі, арт-лабараторыя, лекцыі і майстар-класы, паказы кіно і мультфільмаў, жывая музыка і многае іншае.
А ў Мінскай гарадской ратушы прайшоў новы квіз: знаёмыя з цікавымі фактамі і незвычайнымі гісторыямі пра музыку і мастацтва паспрабавалі сябе ў незвычайнай прыгодзе.