Рыцары і дамы, гандляры і шляхта, а таксама шматлікія госці фестывалю ў Гальшанах выдатна бавілі час 18 мая. З надвор'ем пашанцавала - увесь дзень свяціла сонейка і было па-летняму спякотна.
Пад сценамі адноўленай вежы Гальшанскага замка развярнуўся кірмаш з танцамі і спевамі, а побач можна было паназіраць за жорсткімі бітвамі закаваных у браню рыцараў. Сярэднявечная музыка гучала ўвесь дзень, а хэдлайнерам мерапрыемства выступіў добра вядомы і любімы не толькі беларусамі гурт "Стары Ольса".
Падсілкавацца нацыянальнымі стравамі і нават пакаштаваць смажанае парася можна было на вялікім фудкорце, які прапаноўваў ласункі на любы густ. Як госці фестывалю акунуліся ў атмасферу даўніны, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

1/22
© Sputnik / Альфред Микус
Рэканструктары эпохі сярэднявечча сабраліся на юбілейным, дзясятым фэсце ў Гальшанскім замку.

2/22
© Sputnik / Альфред Микус
Знакамітыя крылатыя гусары праехалі конным строем па вуліцах.

3/22
© Sputnik / Альфред Микус
На фестывалі можна было знайсці шмат розных актыўнасцяў.

4/22
© Sputnik / Альфред Микус
Традыцыйны кірмаш прапаноўваў наведвальнікам самыя разнастайныя вырабы.

5/22
© Sputnik / Альфред Микус
Хоць Вялікдзень ужо прайшоў, можна было паглядзець, як ствараецца сапраўдная пісанка.

6/22
© Sputnik / Альфред Микус
Вырабы беларускіх рамеснікаў выглядаюць вельмі аўтэнтычна.

7/22
© Sputnik / Альфред Микус
Прадстаўнікі шляхты шпацыравалі вакол сцен старажытнага замка.

8/22
© Sputnik / Альфред Микус
А самыя маленькія яго наведвальнікі гарэзвалі побач.

9/22
© Sputnik / Альфред Микус
Вясёлы настрой перадаваўся і дарослым.

10/22
© Sputnik / Альфред Микус
Але былі і ўдзельнікі, настроеныя вельмі сур'ёзна.

11/22
© Sputnik / Альфред Микус
Калі адысці крыху ўбок, можна было падсілкавацца дзічынай.

12/22
© Sputnik / Альфред Микус
Або паназіраць за тым, як ствараюцца вырабы народнай творчасці.

13/22
© Sputnik / Альфред Микус
Традыцыйныя беларускія арнаменты ўпрыгожвалі амаль усё, што прадавалася на фестывалі.

14/22
© Sputnik / Альфред Микус
Сапраўдную беларускую прыгажосць можна было сустрэць на кожным кроку.

15/22
© Sputnik / Альфред Микус
Наведвальнікам пашанцавала з надвор'ем - на выхадных было сонечна і па-летняму цёпла.

16/22
© Sputnik / Альфред Микус
З гэтага хлопчыка вырасце сапраўдны ваяр, але пакуль ён толькі назірае.

17/22
© Sputnik / Альфред Микус
Крылатыя гусары прадэманстравалі выдатнае валоданне зброяй.

18/22
© Sputnik / Альфред Микус
Калі ўявіць замест капусты чыю-небудзь галаву, робіцца няўтульна.

19/22
© Sputnik / Альфред Микус
Беларускія горцы таксама здзівілі публіку майстэрствам бою.

20/22
© Sputnik / Альфред Микус
Пасля выступлення некаторых нават прыйшлося збіраць па кавалках - зразумела, штучных.

21/22
© Sputnik / Альфред Микус
А на полі рыцары змагаліся адзін з адным у жорсткай бітве.

22/22
© Sputnik / Альфред Микус
Гледачы назіралі за боем на бяспечнай адлегласці.