"Буду рыхтавацца да экзаменаў": Вера Ярошык вярнулася ў Мінск пасля паўфіналу

© Sputnik / Виктор Толочко"Буду рыхтавацца да экзаменаў": Вера Ярошык вярнулася ў Мінск пасля паўфіналу
Буду рыхтавацца да экзаменаў: Вера Ярошык вярнулася ў Мінск пасля паўфіналу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская ўдзельніца міжнароднага конкурсу "Ты супер!" Вера Ярошык распавяла, за каго будзе заўзець у фінале.

Год таму беларуска Вера Ярошык заняла другое месца ў міжнародным песенным конкурсе "Ты супер!". У гэтым годзе яна паўдзельнічала ў суперсезоне - і дабралася да паўфіналу. Сваімі эмоцыямі пасля вяртання ў Мінск Вера падзялілася ў міжнародным прэс-цэнтры Sputnik.

Старыя сябры важней за фінал

"Як бы мне ні падабалася ў Расіі, я ўсё роўна сумавала па Беларусі, па сваіх сябрах, сваяках. У жыцці бываюць узлёты і падзенні, для мяне гэта дадатковая матывацыя", - распавяла Вера.

Праект натхніў мяне стаць артысткай: Вера Ярошык развітваецца з Ты супер! - Sputnik Беларусь
Відэа
Праект натхніў мяне стаць артысткай: Вера Ярошык развітваецца з "Ты супер!"

Яна запэўнівае - не гналася ні за перамогай, ні за статусам фіналісткі. Ёй спадабалася проста ўдзельнічаць, вярнуцца ў атмасферу праекта. Асаблівае задавальненне - пабачыцца з сябрамі з мінулых сезонаў.

"Мне ўдалося сустрэцца з двума маімі лепшымі сябрамі - Багданам Вандышавым і Арцёмам Сямёнавым, па якіх я вельмі сумавала. Была знаёмая і з Карынай Ісмаілавай, яна стала маёй лепшай сяброўкай. Пазнаёмілася з дзвюма класнымі дзяўчынкамі з першага сезона - Насцяй Сімаганавай і Насцяй Нікіцінай", - успамінае Вера свой удзел у конкурсе і нахвальвае рабят, якія сталі ёй не канкурэнтамі, а сябрамі.

"Можа, аднойчы напішу песню"

Год таму Вера вярнулася з конкурсу з другім месцам, і хоць плакала ў гэты раз, не прайшоўшы ў фінал, усё ж запэўнівае - радавалася за фіналістаў. Багдан, Карына, Насця - усе гэтыя рабяты, якія сталі для Веры сябрамі, будуць змагацца за першае месца.

"Буду рыхтавацца да экзаменаў", - смяецца Вера.

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларуска Вера Ярошык дабралася да паўфіналу "Ты супер!"
Буду рыхтавацца да экзаменаў: Вера Ярошык вярнулася ў Мінск пасля паўфіналу - Sputnik Беларусь
Беларуска Вера Ярошык дабралася да паўфіналу "Ты супер!"

Яна плануе паступаць у музычную ўстанову адукацыі, не выключае, што аднойчы яе наведае натхненне і яна сама напіша песню. А вось на праекце даводзілася працаваць з кампазіцыямі, якія ёй падбіралі, хай і пры яе ўдзеле. Асабліва складанай апынулася песня Алы Пугачовай "Не отрекаются, любя".

Рыхтуючыся выканаць гэтую песню, Вера нават упершыню ў жыцці паглядзела фільм "Тытанік", спрабуючы прасякнуцца кампазіцыяй.

"Ігар Крутой сказаў, што я не праспяваю вам так, як Ала Пугачова, але, можа, мяне і не трэба з ёй параўноўваць, бо мне семнаццаць гадоў", - прызнае Вера і дадае - яна рада, што журы ацаніла, што Вера ўклала ў песню ўсё, што магла.

Веры спадабалася працаваць з педагогамі - яны падбіралі сучасныя песні, ды і проста здолелі запаліць рабят.

"Яны выціснулі з мяне ўсё, што маглі, каб я потым магла выціснуць гэта з сябе на сцэне", - смяецца Вера.

У фінале беларуска будзе заўзець за Багдана.

"Я ведаю, што ён рыхтуе мега-крутую песню. Заўзею за Карыну Ісмаілаву, яна вельмі таленавіты чалавек. Яна спявае вельмі простыя песні, але з такой пачуццёвасцю, што ў мяне кожную секунду бягуць мурашкі па скуры. І за Насцю Сімаганаву - яна добра ведае сальфеджыа і няма такога, каб яна не трапіла ў ноту, у яе вельмі чысты голас, і гэта вельмі крута", - кажа Вера.

У фінале праекта застаецца толькі адна беларуска - Даша Чарнова.

Міжнародны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.

Стужка навiн
0