Дробыш падае ў суд на ЕBU з-за скандалу з галасаваннем на "Еўрабачанні"

© Sputnik / Нина Зотина / Перайсці ў медыябанкДробыш падае ў суд на ЕBU з-за скандалу з галасаваннем на "Еўрабачанні"
Дробыш падае ў суд на ЕBU з-за скандалу з галасаваннем на Еўрабачанні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізатары "Еўрабачання" дыскваліфікавалі беларускае журы, вядомы прадзюсар лічыць, што гэтае рашэнне EBU нанесла ўрон і Расіі.

МІНСК, 20 мая - Sputnik. Прадзюсар Віктар Дробыш заявіў, што плануе падаць у суд на Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) з-за скандалу на "Еўрабачанні-2019" з галасаваннем Беларусі.

Што гэта было?: Выступ Мадонны на Еўрабачанні ашаламіў публіку - Sputnik Беларусь
"Што гэта было?": выступ Мадонны на "Еўрабачанні" ашаламіў публіку

Фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" прайшоў вечарам у суботу ў Тэль-Авіве. Пераможцы папулярнага шоу па правілах вызначаць галасаваннем тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы. Напярэдадні стала вядома, што ў фінале Беларусь зможа выставіць толькі балы ад тэлегледачоў. Увесь склад прафесійнага журы ад рэспублікі дыскваліфікавалі арганізатары "Еўрабачання". Прычынай стала тое, што яго члены распавялі ў СМІ аб сваіх перавагах сярод канкурсантаў, а таксама аб галасаванні ў рамках першага паўфіналу.

У склад журы ад Беларусі на "Еўрабачанні-2019" уваходзілі Валерый Прыгун, Ангеліна Мікульская, Вольга Рыжыкава, Арцём Міхаленка і Анастасія Ціхановіч.

"Я збіраюся падаваць у суд на Еўрапейскі вяшчальны саюз, таму што яны нанеслі велізарны ўрон і адносінам Расіі з Беларуссю, проста людзям і, у прыватнасці, мне як фізічнай асобе, якая сёння раптам стала ворагам рускага народа, якому не далі балы", - сказаў РІА "Новости" Дробыш.

Паводле яго слоў, члены журы прапанавалі агучыць у прамым эфіры, што гэта балы не Беларусі, але Еўрапейскі вяшчальны саюз забараніў рабіць падобнае.

"Тады быў бы скандал, таму што так нельга, таму што калі гэта не нашы галасы, то трэба было так і сказаць. На самай справе нас не проста пазбавілі магчымасьці галасаваць, а ў апошні момант далі канверт і прымусілі абвясціць вынікі, якія яны самі прыдумалі. Гэта нічога не мае агульнага з рашэннем журы і народа", - заявіў Дробыш.

Як прагаласавалі беларускія тэлегледачы

На першае месца беларускія гледачы паставілі расіяніна Сяргея Лазарава - ён атрымаў ад рэспублікі 12 балаў. На другім месцы (10 балаў) беларусы бачылі галандца Дункана Лоўранса, на трэцім (8 балаў) - нарвежскую групу KEiiNO.

Акрамя таго, 7 балаў беларусы аддалі правакацыйным ісландцам Hatari, шэсць балаў - азербайджанцу Чынгізу, пяць - славенцам Zala Kralj і Gasper Santl.

Чатыры балы беларускія гледачы аддалі швейцарцу Луку Хэні, тры - італьянцу Махмуду. Нарэшце, два балы ад беларусаў атрымала аўстралійка Кейт Мілер-Хайдке, адзін бал - прадстаўнік Сан-Марына Серхат.

Стужка навiн
0