МІНСК, 22 мая - Sputnik. Прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі прыбудзе на адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў у Мінск 21 чэрвеня, паведаміў грузінскі пасол Валерый Кварацхелія.
Паводле яго слоў, паміж Грузіяй і Беларуссю няма якіх-небудзь супярэчнасцяў у ЕС па асноўных пытаннях. Таму няма ніякіх перашкодаў для развіцця супрацоўніцтва паміж Тбілісі і Мінскам.
У беларускую сталіцу для ўдзелу ў II Еўрапейскіх гульнях прыедзе нямала спартсменаў з Грузіі, таму на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў будзе прысутнічаць і кіраўнік дзяржавы.
"У праграме візіту ў Беларусь, верагодна, будуць сустрэчы і перамовы, чакаецца абмеркаванне шырокага спектру пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва", - адзначыў пасол Грузіі.
Валерый Кварацхелія нагадаў таксама, што ў гэтым годзе нашы краіны адзначаюць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.
Першая жанчына-прэзідэнт у гісторыі Грузіі Саломэ Зурабішвілі перамагла на выбарах 28 лістапада 2018 года пры падтрымцы кіруючай партыі "Грузінская мара".