Відэа

Туды едзе кароль! Выйшаў трэйлер фільма "Абацтва Даўнтан"

Падпісацца
У поўнаметражным фільме дзеянне разгорнецца праз некалькі гадоў пасля завяршэння апісаных у серыяле падзей. Глядзіце трэйлер "Абацтва Даўнтан" на Sputnik.

"Абацтва Даўнтан" - папулярны брытанскі серыял пра жыццё Вялікабрытаніі пачатку XX стагоддзя. У свой час праект трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як "найбольш абмяркоўваемы крытыкамі серыял".

Праз чатыры гады пасля завяршэння серыяла (ён выходзіў з 2010 па 2015) стваральнікі праекта падрыхтавалі поўнаметражны фільм. Дзеянне карціны разгорнецца праз некалькі гадоў пасля апісаных у апошнім сезоне серыяла падзей.

Згодна з трэйлерам "Абацтва Даўнтан", у маёнтак накіроўваюцца кароль Георг V з жонкай. Каб годна прыняць мужа і жонку, насельнікі зноў звернуцца па дапамогу былога прыслужніка Чарлі Карсана. З'явяцца ў фільме і іншыя персанажы серыяла: граф і графіня Грэнэм, іх дачкі, удава графіня, Ізабель Кроўлі і іншыя.

Прэм'ера фільма "Абацтва Даўнтан" у Расіі і краінах СНД прызначана на 31 кастрычніка.

Стужка навiн
0