https://bel.sputnik.by/20190524/Az-buk-vedz-shto-za-smvaly-palyagayuts-u-asnove-kryltsy-Test-1041274971.html
Аз, букі, ведзі: што за сімвалы палягаюць у аснове кірыліцы? Тэст
Аз, букі, ведзі: што за сімвалы палягаюць у аснове кірыліцы? Тэст
Sputnik Беларусь
У Дзень славянскай пісьменнасці Sputnik прапануе зазірнуць глыбока ў гісторыю пісьмовай мовы і даведацца, якія сімвалы ляжаць у аснове кірылічнага алфавіта. 24.05.2019, Sputnik Беларусь
2019-05-24T10:57+0300
2019-05-24T10:57+0300
2019-05-24T11:00+0300
культура
цiкавосткi
вучым беларускую мову
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102812/17/1028121763_99:0:1100:566_1920x0_80_0_0_495694129c810774336282d8abcff1a0.jpg
Назва "кірыліца", як вам, напэўна, вядома, пайшла ад імя аднаго са стваральнікаў старажытнага славянскага алфавіта, братоў Кірыла і Мяфодзія. Яго, дарэчы, на самой справе звалі Канстанцін, а імя Кірыл ён прыняў разам з манаскім пострыгам.Гісторыя ўзнікнення славянскай пісьменнасці непарыўна звязана з распаўсюджваннем хрысціянства. Калі мараўскі князь Расціслаў звярнуўся да візантыйскага імператара Міхаіла III з просьбай даслаць настаўнікаў, якія змаглі б на славянскай мове прапаведаваць хрысціянства, той папрасіў братоў заняцца гэтай справай. У 863 годзе Канстанцін, Мяфодзій і некалькі вучняў склалі славянскую азбуку на аснове грэчаскага алфавіта і перавялі з яе дапамогай некалькі кніг - Евангелле, Псалтыр, Апостал.Кірыліца не дайшла да нас у першапачатковым выглядзе. Літары змяняліся, некаторыя і зусім зніклі. У 1708 годзе па ўказе Пятра I азбука была рэфармавана, гэты варыянт і лёг у аснову сучаснага шрыфта.І наколькі ж далёка знаходзяцца літары, якія мы ўжываем зараз, ад сваіх узораў? Старажытныя грэкі адаптавалі для сваіх патрэб фінікійскі алфавіт, які палягае ў аснове пісьменнасці шматлікіх народаў. Гэта першы літарны алфавіт, але да іерагліфічнага пісьма яго набліжае тое, што ўсе літары ўтварыліся на падставе нейкага прадмета рэчаіснасці або жывой істоты.Прайдзіце тэст і паспрабуйце здагадацца, што значылі некаторыя фінікійскія сімвалы, з якіх праз грэчаскую мову ўтварылася кірыліца.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210105/Yak-vyglyadala-Efrasnnya-Polatskaya-kanagrafya-svyatoy-1041261828.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102812/17/1028121763_149:0:1050:566_1920x0_80_0_0_a1b2e64aeae2441edbadfaf6518b548a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, цiкавосткi, вучым беларускую мову
культура, цiкавосткi, вучым беларускую мову
Аз, букі, ведзі: што за сімвалы палягаюць у аснове кірыліцы? Тэст
10:57 24.05.2019 (абноўлена: 11:00 24.05.2019) У Дзень славянскай пісьменнасці Sputnik прапануе зазірнуць глыбока ў гісторыю пісьмовай мовы і даведацца, якія сімвалы ляжаць у аснове кірылічнага алфавіта.
Назва "кірыліца", як вам, напэўна, вядома, пайшла ад імя аднаго са стваральнікаў старажытнага славянскага алфавіта, братоў Кірыла і Мяфодзія. Яго, дарэчы, на самой справе звалі Канстанцін, а імя Кірыл ён прыняў разам з манаскім пострыгам.
Гісторыя ўзнікнення славянскай пісьменнасці непарыўна звязана з распаўсюджваннем хрысціянства. Калі мараўскі князь Расціслаў звярнуўся да візантыйскага імператара Міхаіла III з просьбай даслаць настаўнікаў, якія змаглі б на славянскай мове прапаведаваць хрысціянства, той папрасіў братоў заняцца гэтай справай. У 863 годзе Канстанцін, Мяфодзій і некалькі вучняў склалі славянскую азбуку на аснове грэчаскага алфавіта і перавялі з яе дапамогай некалькі кніг - Евангелле, Псалтыр, Апостал.
Кірыліца не дайшла да нас у першапачатковым выглядзе. Літары змяняліся, некаторыя і зусім зніклі. У 1708 годзе па ўказе Пятра I азбука была рэфармавана, гэты варыянт і лёг у аснову сучаснага шрыфта.
І наколькі ж далёка знаходзяцца літары, якія мы ўжываем зараз, ад сваіх узораў? Старажытныя грэкі адаптавалі для сваіх патрэб фінікійскі алфавіт, які палягае ў аснове пісьменнасці шматлікіх народаў. Гэта першы літарны алфавіт, але да іерагліфічнага пісьма яго набліжае тое, што ўсе літары ўтварыліся на падставе нейкага прадмета рэчаіснасці або жывой істоты.
Прайдзіце тэст і паспрабуйце здагадацца, што значылі некаторыя фінікійскія сімвалы, з якіх праз грэчаскую мову ўтварылася кірыліца.