Макей гатовы сустрэцца з Мезенцавым адразу па яго прыбыцці ў Мінск

© Sputnik / Виктор ТолочкоУладзімір Макей
Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі бок правёў усе неабходныя фармальнасці па ўзгадненні кандыдатуры новага пасла Расіі.

МІНСК, 24 мая - Sputnik. Па традыцыйнай практыцы дыпламат па прыбыцці ў краіну прызначэння ўручае копіі даверчых грамат ў міністэрстве замежных спраў, заявіў Уладзімір Макей.

Мезенцаў вылеціць у Мінск у пачатку чэрвеня - Sputnik Беларусь
Мезенцаў вылеціць у Мінск на пачатку чэрвеня

Адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik, калі адбудзецца сустрэча міністра з новым расійскім паслом, Уладзімір Макей заявіў, што "як толькі ён прыедзе, мы адразу ж сустракаемся. У нас практыка звычайная, калі паслы любой краіны прыбываюць у Беларусь, праз дзень-два, тры максімум адбываецца сустрэча ў міністэрстве замежных спраў, дзе паслы ўручаюць копіі даверчых грамат".

Паводле яго слоў, пасля гэтага МЗС плануе ўручэнне арыгіналаў грамат на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. "Таму, як толькі прыбудзе расійскі пасол, мы адразу ж (сустрэнемся - Sputnik)", - запэўніў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Пры гэтым, адказваючы на пытанне, ці атрымаў расійскі бок агрэман на прызначэнне Дзмітрыя Мезенцава паслом у Мінск, Уладзімір Макей падкрэсліў, што "ўсе неабходныя фармальнасці, звязаныя з прызначэннем пасла, выкананы".

Стужка навiн
0