Мядзведзеў задаволены перамовамі з Румасам

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкПрэм'ер-міністр РФ Д. Мядзведзеў сустрэўся з прэм'ер-міністрам Беларусі
Прэм'ер-міністр РФ Д. Мядзведзеў сустрэўся з прэм'ер-міністрам Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэм'ер-міністры дзвюх краін размаўлялі адзін на адзін больш за гадзіну, адзначыў прадстаўнік Мядзведзева.

МІНСК, 24 мая - Sputnik. Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў задаволены перамовамі са сваім беларускім калегам Сяргеем Румасам, паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага прэм'ера Алег Восіпаў.

Прэзідэнт РФ У. Пуцін сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнкам - Sputnik Беларусь
Пяскоў: Лукашэнка і Пуцін абавязкова пагавораць у Нур-Султане

Мядзведзеў і Румас сустрэліся ў пятніцу ў Маскве. Прэм'еры абмеркавалі цэлы комплекс пытанняў, уключаючы інтэграцыю і сітуацыю з пастаўкамі нафты.

"Дзмітрый Мядзведзеў задаволены размовай з беларускім калегам, яны даволі падрабязна прайшліся па ўсім парадку адносін. Абмеркавалі двухбаковае гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, узаемадзеянне па лініі ЕАЭС", - распавёў пасля перамоваў Восіпаў.

Як адзначыў прадстаўнік Мядзведзева, прэм'ер-міністры больш за гадзіну заставаліся адзін на адзін.

"Яны разгледзелі пытанні, даволі падрабязна, інтэграцыйнага праекта. Далі даручэнне міністрам эканомікі дзвюх краін вызначыць пералік тых напрамкаў супрацоўніцтва, пазіцыі па якіх патрабуюць асобнага кампрамісу, па якіх не ўдаецца пакуль дамовіцца", - дадаў Восіпаў.

Бакі будуць працаваць над пералікам напрамкаў супрацоўніцтва яшчэ месяц. У трэцяй дэкадзе чэрвеня, дадаў прэс-сакратар расійскага прэм'ера, адбудзецца яшчэ адна сустрэча, падчас якой працягнуцца перамовы па гэтым пытанні.

Ужо ў бліжэйшы панядзелак у Маскве сустрэнуцца міністры замежных спраў дзвюх краін, Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў. Неўзабаве магчымая і сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі - мяркуецца, што яны змогуць пагутарыць на саміце ЕАЭС ў Нур-Султане.

Стужка навiн
0