МІНСК, 24 мая - Sputnik. Парад у Дзень незалежнасці ў Мінску пройдзе позна ўвечары, распавёў у эфіры АНТ намеснік міністра абароны Беларусі Сяргей Патапенка.
Парад пачнецца а 21-й. У гэтым годзе ў ім плануецца ўдзел больш за чатыры тысячы чалавек."Парад адбудзецца ўвечары. Гэта асаблівасцю будзе. Пачнецца з паветранага эшалона. І завершыцца механізаванай калонай", - сказаў Патапенка.
Новыя элементы да параду, які прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне, рыхтуе рота ганаровай варты.
На працягу месяца ўдзельнікі параду будуць трэніравацца на закрытым пляцы. Рэпетыцыі праходзяць кожны дзень, незалежна ад надвор'я. А 1 ліпеня адбудзецца генеральная рэпетыцыя. У гэтым годзе абмяжуюцца толькі адным генпрагоном.
Па Мінску пройдуць і прадстаўнікі замежных армій. Свой удзел пацвердзілі восем дзяржаў.
У гэтым годзе ўдзел у парадзе прымуць тры "жаночыя каробкі". У мінулым годзе першы жаночы разлік ўпершыню прыняў удзел у шэсці, пасля чаго прэзідэнт заявіў, што быў бы не супраць, калі б на гэты раз іх было больш.