МІНСК, 25 мая - Sputnik. Сёння спаўняецца 102 гады са дня смерці беларускага паэта Максіма Багдановіча.
Паэт, публіцыст і перакладчык нарадзіўся 9 снежня 1981 года і пражыў усяго 26 гадоў, але менавіта яго прынята лічыць адным са стваральнікаў нацыянальнай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай мовы. У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесена ў каляндарны спіс ЮНЕСКА "Угодак выбітных асоб і падзей".
Штогод урачыстыя мерапрыемствы да Дня памяці Максіма Багдановіча ладзіць беларускі музей паэта. Не застаўся ён у баку і ў гэтым годзе.
Ужо традыцыйнай стала памінальная служба ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы, якая ў гэтым годзе адбудзецца ў 9:30. Ушанаваць паэта традыцыйна збіраюцца прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і грамадзяне, якія захапляюцца яго лірыкай.
Пасля аматараў беларускай літаратуры і творчасці паэта чакае пешаходная экскурсія па мінскіх мясцінах Багдановіча. Лагічным працягам шпацыра стане экскурсія па Літаратурным музеі паэта.