Відэа

Відэафакт: у Мінску правялі рэканструкцыю партызанскага параду 1944 года

Падпісацца
У суботу па вуліцы Кірава прайшла калона з конніцай, партызанамі, падпольшчыкамі і байцамі Чырвонай арміі. На чале шэсця быў, як і ў 1944 годзе, казёл па мянушцы Малыш. Як гэта было 75 гадоў таму і сёння, глядзіце на відэа Sputnik.

Рэканструкцыя шэсця партызанскага параду, які 16 ліпеня 1944 года адбыўся ў сталіцы з нагоды вызвалення горада ад нямецкай акупацыі на былым гарадскім іпадроме ў раёне вуліцы Чырвонаармейскай, прайшла ў Мінску. Тады ў шэсці прынялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек, сёння - каля 700 актывістаў БРСМ і студэнтаў сталічных ВНУ.

Калона з конніцай, партызанамі і падпольшчыкамі прайшла па вуліцы Кірава. На чале шэсця, як і ў 1944 годзе, быў казёл па мянушцы Малыш. 75 гадоў таму гэты парнакапытны стаў адным з талісманаў параду.

За тым, як чаканяць крок рабяты, якія ўдзельнічаюць у рэканструкцыі, з імправізаванай трыбуны назіралі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Парад таксама прыцягнуў увагу мінчан: людзі прыйшлі паглядзець на тое, як калісьці героі вайны адзначалі вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Стужка навiн
0