ДАІ распавяла, дзе выдзеляць палосы для руху транспарту Еўрапейскіх гульняў

© Sputnik / Виктор ТолочкоНяміга
Няміга - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Неабходнасць такога кроку выклікана тым, што па патрабаванні арганізатараў II Еўрапейскіх гульняў спартсмены ад месцаў пражывання да месцаў правядзення спаборніцтваў павінны дастаўляцца не больш, чым за 20 хвілін.

МІНСК, 27 мая - Sputnik. Спецыяльныя паласы для руху транспарту, які абслугоўвае II Еўрапейскія гульні, з'явяцца на сталічных праспектах Дзяржынскага і Пераможцаў, а таксама на вуліцы Няміга, пра гэта журналістам паведаміў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вадзім Гаркун.

Спецыяльныя поласы

Справа ў тым, што па патрабаванні арганізатараў II Еўрапейскіх гульняў спартсмены ад месцаў пражывання да месцаў правядзення спаборніцтваў павінны дастаўляцца не больш чым за 20 хвілін. Выкананне гэтага немагчыма ў звычайнай дарожнай абстаноўцы, паколькі на вуліцах Мінска перыядычна здараюцца заторы. Таму ў ДАІ пралічылі існуючыя і меркаваныя нагрузкі і прапанавалі варыянт, які дапаможа мінімізаваць нязручнасці.

Генеральны сакратар НАК Беларусі Георгій Катулін - Sputnik Беларусь
Радыё
Катулін: у медалях II Еўрапейскіх гульняў ёсць і золата, і нанаалмазы

"У выніку гэтых разлікаў мы прыйшлі да высновы, што вылучэнне палос неабходна на праспекце Дзяржынскага, вуліцы Няміга і праспекце Пераможцаў. Гэта самы лакалізаваны маршрут, які будзе задзейнічаны на перыяд правядзення Еўрапейскіх гульняў", - растлумачыў Гаркун.

Такія поласы будуць выдзелены адпаведнай суцэльнай разметкай, паказаны літарай "А" і лагатыпам Еўрапейскіх гульняў.

Чаго яшчэ чакаць кіроўцам?

Каб забяспечыць бяспеку і своечасовую дастаўку атлетаў да спартыўных аб'ектах, будуць прыняты і іншыя меры. У прыватнасці, будзе зменены рэжым працы святлафораў на шляху руху транспарту для Еўрапейскіх гульняў. Акрамя таго, частка левых паваротаў на праспекце Дзяржынскага па кірунку руху з боку МКАД да вуліцы Няміга будуць зачыненыя.

Дождж, Шагал і Віцьба: Віцебск прыняў эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
Дождж, Шагал і "Віцьба": Віцебск прыняў эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў

"Гэта закране паваротаў на вуліцу Голубева, Уманская, Ясеніна, Шчорса і Хмялеўскага. Кампенсацыйныя левыя павароты будуць рэалізаваны шляхам вынясення праз правы паварот: у раёне пазначаных скрыжаванняў трэба будзе павярнуць направа, даехаць да разрыву, зрабіць там разварот і працягнуць рух, перасякаючы праспект Дзяржынскага. Альбо разгарнуцца можна будзе на бліжэйшых шматузроўневых развязках", - апісаў схему руху прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі.

Яшчэ адна навіна, якая будзе дзейнічаць падчас Еўрапейскіх гульняў, закране праспект Пераможцаў і вуліцу Няміга.

"Уезд на праспект Пераможцаў з вуліцы Няміга будзе ажыццяўляцца толькі для транспарту, задзейнічанага для забеспячэння гульняў", - адзначыў Гаркун.

Ён таксама парэкамендаваў жыхарам праспекта Пераможцаў выкарыстоўваць для паездак дадому вуліцу Ціміразева, паколькі на самім праспекце будзе вельмі інтэнсіўны рух.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тысячы спартсменаў з 50 краін пазмагаюцца за 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Стужка навiн
0