Медалі II Еўрапейскіх гульняў выраблены з ужываннем нанатэхналогій

© Photo : Дирекция II Европейских игрМедалі II Еўрапейскіх гульняў
Медалі II Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На шоу кожны глядач зможа спампаваць спецыяльнае прылажэнне і з яго дапамогай "пашырыць" эфект прысутнасці.

МІНСК, 27 мая - Sputnik. Калекцыя медалёў, якія будуць уручаны спартсменам-пераможцам на II Еўрапейскіх гульнях, выраблена з ужываннем нанатэхналогій, паведаміў у эфіры АНТ дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін.

Дождж, Шагал і Віцьба: Віцебск прыняў эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
Дождж, Шагал і "Віцьба": Віцебск прыняў эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў

"Медалі прадстаўляюць сабой класічны дыск. На залатым медалі пакрыццё з золата 24 карата, але ўнікальнасць - у выкарыстанні сучаснай нанатэхналогіі, дзякуючы якой у пакрыццё дададзеныя нанаалмазы, што гарантуе даўгавечнасць, зносаўстойлівасць", - распавёў ён.

Па словах Катуліна, на медалях, зробленых да Еўрапейскіх гульняў, адлюстравана кветка папараці.

Ён таксама паведаміў, што мінскія спартыўныя аб'екты гатовыя да правядзення гульняў. "Мы вырашаем пытанні часовай інфраструктуры і брэндзіравання ўсіх аб'ектаў, камфортнай дастаўкі гледачоў і, вядома, самае галоўнае - забеспячэння бяспекі спартсменаў і балельшчыкаў", - падкрэсліў чыноўнік.

Катулін распавёў, што на спартыўны форум у Беларусь прыедуць больш за 1200 журналістаў з розных краін свету. Прадстаўнікі СМІ з 40 еўрапейскіх дзяржаў будуць весці рэпартажы з арэн, паказваць дзённікі. Транслявацца гульні будуць больш чым у 120 краінах.

"Аўдыторыя хатніх тэлевяшчальнікаў перавышае 500 мільёнаў чалавек", - сказаў прадстаўнік дырэкцыі.

Паводле яго слоў, шоу на адкрыцці гульняў будзе інтэрактыўным, з ужываннем IT-тэхналогій: кожны глядач зможа спампаваць спецыяльнае прылажэнне і з яго дапамогай "пашырыць" эфект прысутнасці.

Другія Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Гэта будуць буйнейшыя спартыўныя міжнародныя спаборніцтвы ў гісторыі суверэннай Беларусі.

Стужка навiн
0