МІНСК, 28 мая - Sputnik. Інспекцыйная група Арганізацыі па забароне хімічнай зброі правядзе праверку ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Паколькі афіцыйны Мінск з'яўляецца ўдзельнікам міжнароднай канвенцыі аб забароне распрацоўкі, вытворчасці, назапашвання і выкарыстання хімічнай зброі і яе знішчэнні, то на тэрыторыі краіны могуць праводзіцца праверкі.
Інспектары АЗХЗ накіруюцца ў Наваполацк, дзе наведаюць прадпрыемства "Палімір" ААТ "Нафтан", якое з'яўляецца адным з флагманаў айчыннай хімічнай прамысловасці.
"Раней гэта прадпрыемства правяралася інспектарамі АЗХЗ ў 1999 і 2009 гадах", - удакладнілі ў прэс-службе беларускага абароннага ведамства.