МІНСК, 28 мая - Sputnik. Адносіны Беларусі і Казахстана заўсёды будуць добрымі, заявіў у аўторак на сустрэчы з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар знаходзіцца ў Казахстане з афіцыйным візітам. Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у саміце ЕАЭС, а таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч. Першая размова адбылася з казахстанскім прэзідэнтам.
"Што датычыцца нашых адносін, заўсёды будуць добрымі, і я ніколькі не сумняваюся, што мы зможам і дадаць у нашых адносінах", - заявіў Лукашэнка, словы якога прывяла яго прэс-служба.
Як адзначыў Лукашэнка, ён нядаўна прымаў пасла Казахстана ў Беларусі і "прама яму сказаў пра канкрэтныя сур'ёзныя кірункі, па якіх бакі могуць рушыць наперад у развіцці супрацоўніцтва".
Апроч іншага, у рамках сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Казахстана ў Беларусі Ермухаметам Ертысбаевым на мінулым тыдні прэзідэнт Лукашэнка абмяркоўваў і неабходнасць актывізаваць перамовы па пастаўках нафты. Таксама падымаліся і іншыя тэмы двухбаковага супрацоўніцтва.