Лукашэнка павіншаваў Гітанаса Наўседу з перамогай на выбарах прэзідэнта Літвы

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкЛукашэнка павіншаваў Гітанаса Наўседу з перамогай на выбарах прэзідэнта Літвы
Лукашэнка павіншаваў Гітанаса Наўседу з перамогай на выбарах прэзідэнта Літвы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на працяг дыялога дзвюх краін у тым ліку і на беларускай зямлі.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Гітанасу Наўседзе з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Літве, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага лідара.

Эканаміст Наўседа ў ходзе праведзенага напярэдадні другога тура выбараў прэзідэнта атрымаў перамогу, апярэдзіўшы сваю саперніцу, дэпутата Сейма Інгрыду Шыманітэ.

"Вельмі разлічваю, што ваша дзейнасць на гэтай высокай пасадзе будзе садзейнічаць наладжванню канструктыўных беларуска-літоўскіх кантактаў у мэтах вырашэння існуючых паміж нашымі краінамі пытанняў і павышэння ўпэўненасці і бяспекі ў рэгіёне", - адзначыў Лукашэнка ў сваім віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з краінай-суседкай на прынцыпах роўнасці і добрасуседства ва ўсіх галінах.

Лукашэнка таксама выказаў надзею на працяг двухбаковага дыялогу, запрасіўшы абранага прэзідэнта ў Беларусь.

Стужка навiн
0